Яраслаў Лешак Валенса (польск.: Jarosław Leszek Wałęsa; нар. 13 верасня 1976, Гданьск) — польскі палітык, дэпутат Сейма V і VI склікання (2005—2009), дэпутат Еўрапарламента. Член Грамадзянскай платформы.

Яраслаў Валенса
польск.: Jarosław Wałęsa
Дата нараджэння 13 верасня 1976(1976-09-13)[1] (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Польшча
Адукацыя
Партыя Грамадзянская платформа
Род дзейнасці палітык
Бацька Лех Валенса
Маці Данута Валенса
jaroslawwalesa.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сын Леха Валенсы. Вучыўся ў Каледжы Святога Крыжа ў Вустэры (Масачусетс) на факультэце паліталогіі.

У 2005 годзе быў абраны дэпутатам Сейма V склікання з акругі № 25 у Гданьску. Атрымаў 14 709 галасоў[2]. На выбарах у 2007 годзе быў абраны з той жа акругі, атрымаў 61 278 галасоў[3]. На выбарах у Еўрапарламент у 2009 годзе абраны з акругі № 1 у Гданьску, атрымаў 73 968 галасоў[4]. У 2014 годзе пераабраны. У 2019 годзе саступіў на выбарах у Еўрапарламент[5]. У тым самым годзе абраны ў Сейм Польшчы[6].

Заўвагі правіць

  1. а б https://katalog.bip.ipn.gov.pl/informacje/13631 Праверана 1 сакавіка 2024.
  2. Архіў старонкі Сейму (польск.)
  3. Архіў старонкі Сейму (польск.)
  4. Вынікі выбараў на старонцы Дзяржаўнай выбарчай камісіі (польск.)
  5. Czy Jarosław Wałęsa z KO wejdzie do Sejmu? (польск.). Fakt24 (13 кастрычніка 2019).
  6. Olejarczyk P.. Wybory 2019. Nowi posłowie w Sejmie. Jarosław Wałęsa z okręgu gdańskiego (польск.). Wiadomości (13 кастрычніка 2019).