Яраслаў Гашак
Яраслаў Гашак (чэшск.: Jaroslav Hašek; 30 красавіка 1883, Прага — 3 студзеня 1923, Ліпніцы) — чэшскі празаік-сатырык, журналіст і публіцыст.
Яраслаў Гашак | |
Jaroslav Hašek | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | 30 красавіка 1883[1][2][…] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 3 студзеня 1923[1][5][…] (39 гадоў) |
Месца смерці: | |
Грамадзянства: |
![]() |
Бацька: | Josef Hašek[d] |
Жонка: | Ярміла Гашакава[d] |
Альма-матар: | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | аўтар, сатырык, раманіст, журналіст |
Гады творчасці: | 1900—1922 |
Валодае мовамі: | чэшская[2] |
Мова твораў: | чэшская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Подпіс: |
![]() |
Творы на сайце Lib.ru | |
![]() | |
![]() | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Сын настаўніка. Адукацыю атрымаў у камерцыйнай акадэміі. Літаратурную дзейнасць пачаў з 18 гадоў у газетах і гумарыстычных часопісах кароткімі апавяданнямі чэхаўскага тыпу, якія ён называў «гумарэскамі». Ужо ў гэтых апавяданнях высмейваліся рэлігійныя забабоны, сямейны побыт дробнага буржуа, парламент і іншыя з’явы ў тагачасным чэхаславацкім грамадстве.
Мабілізацыя перапыніла літаратурную дзейнасць Яраслава Гашэка. У час 1-й сусветнай вайны ён трапіў на фронт. Праз нейкі час Гашэк апынуўся Расіі як палонны. Тут ён удзельнічае ў Кастрычніцкай рэвалюцыі, уступае ў камуністычную партыю і падчас Грамадзянскай вайны працуе ва Уфе. Пасля заканчэння вайны вяртаецца ў Прагу і з гэтага часу займаецца выключна літаратурай.
Раман пра ўдалага ваяку ШвейкаПравіць
Вайна і рэвалюцыя вызначылі другі перыяд яго творчасці. Ад дробных побытавых апавяданняў Гашак перайшоў да эпапеі. Яго «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка ў сусветную вайну» (Osudy dobrého vojáka Švejka za světové války) (1921—1923) прынеслі Гашаку сусветную славу і перакладзены на мноства моў. Твор Гашака напісаны сакавітай мовай з прымессю салдацкага жаргону і пражскага арго, пабудаваны на чаргаванні падзей салдацкага жыцця галоўнага героя, якое перарываецца характэрнымі адступленнямі — успамінамі Швейка, анекдотамі, прыкладамі з яго жыцця. Самі чэхі апраўдана называюць раман самай смешнай кнігай у свеце.
Заўчасная смерць аўтара з-за сухотаў у 1923 годзе пакінула раман няскончаным. З імем Гашака звязана мноства паданняў. Піваварня, дзе любіў бавіць час пісьменнік — самае прыцягальнае месца для турыстаў у Празе. Яраслаў Гашак — самы вядомы чэшскі пісьменнік мінулага стагоддзя.
Беларускія пераклады раманаПравіць
У 1931—1932 гады ў беларускім перакладзе выдадзена эпапея «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (у 6 т.) аўтарства Яраслава Гашэка і Карэла Ванэка. 1-ы том перакладаў Міхась Зарэцкі (1931), 2-і — Кандрат Крапіва, 3-і — Максім Лужанін, 4-ы — Лукаш Калюга (1932), 5-ы — Тодар Кляшторны са Змітраком Астапенкам, 6-ы — Кузьма Чорны.
Таксама «Швейка» перакладаў Аляксандр Мажэйка.
ПамяцьПравіць
У гонар Гашака названы астэроід — Гашак.
БібліяграфіяПравіць
- Гашак Я. Прыгоды бравага салдата Швейка / Пераклад А. Мажэйкі. — Мінск: Ураджай, 1998. — 5000 ас. — (Серыя «Школьная бібліятэка»)
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Востокова С. И. Гашек // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Jaroslav Hašek // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Востокова С. И. Гашек Ярослав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 6 : Газлифт — Гоголево. — С. 148–149. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Востокова С. И. Гашек Ярослав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 6 : Газлифт — Гоголево. — С. 148–149. Праверана 27 верасня 2015.
ЛітаратураПравіць
- Ančík Zd. O životě J. Haška. — Praha, 1953;
- Křizek J. J. Hašek v revolucním Rusku. — Praha, 1957;
- Pytílk R., Lajske М. Bibliografie J. Haška. — Praha, 1960;
- Frynta E. Hašek der Schöpfer des Schwejk. — [Praha, 1965].
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яраслаў Гашак