Яраслаў Дамброўскі

Яраслаў Дамброўскі (польск.: Jarosław Dąbrowski, 13 лістапада 1836, Жытомір — 23 мая 1871, Парыж) — польскі і французскі рэвалюцыянер і ваенны дзеяч.

Яраслаў Дамброўскі
польск.: Jarosław Dąbrowski
Дата нараджэння 12 лістапада 1836(1836-11-12)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 мая 1871(1871-05-23)[4] (34 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў Руская імператарская армія
Званне штабс-капітан і генерал
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 13 лістапада 1836 года ў Жытоміры ў збяднелай шляхецкай сям’і. У 1845—1853 гадах праходзіў навучанне ў Брэст-Літоўскім кадэцкім корпусе, дзе сябраваў з Апалінарыем Гараўскім і Мікалаем Сакаловым, затым быў адпраўлены ў Санкт-Пецярбургскі Дваранскі полк (затым — Канстанцінаўскі кадэцкі корпус). У 1855 годзе атрымаў чын прапаршчыка і быў прызначаны ў 19-ю палявую артылерыйскую брыгаду, якая ўдзельнічала ў Каўказскай вайне. У 1859 годзе паступіў у Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба.

У Пецярбургу Дамброўскі ўступіў у гурток апазіцыйна настроеных афіцэраў, затым стаў адным з яго кіраўнікоў. З снежня 1860 года пачаў наладжваць сувязі з польскімі канспіратарамі. 6 лютага 1862 года прыехаў у Варшаву і пачаў падпольную працу ў якасці канспіратыўнага начальніка горада і члена Цэнтральнага Нацыянальнага Камітэта. У чэрвені быў прыняты распрацаваны Дамброўскім план паўстання. 14 жніўня Дамброўскі быў арыштаваны і зняволены ў Варшаўскую цытадэль. Знаходзячыся ў зняволенні, кіраваў паўстаннем. Пасля правалу паўстання быў прысуджаны да 15 гадоў катаржных работ, але ў снежні 1864 года здолеў уцячы з маскоўскай перасыльнай турмы. У чэрвені эміграваў у Еўропу. У Швецыі, Германіі, Бельгіі, Швейцарыі Дамброўскі наладжваў кантакты з рэвалюцыйнай эміграцыяй і шукаў працу. Увосень 1865 года прыехаў ў Парыж, дзе ўладкаваўся на працу чарцёжнікам. У 1866 годзе ўзнікае Аб’яднанне польскай эміграцыі (пазней — Аб’яднанне польскай дэмакратыі). Актыўны ўдзельнік гэтай арганізацыі, выступае з вельмі левых пазіцый.

У 1868 годзе выйшла кніга «Крытычны нарыс вайны 1866 года ў Германіі і Італіі», у якой Дамброўскі выявіў сябе выдатным вайскоўцам тэарэтыкам. У 1869 годзе быў арыштаваны французскай паліцыяй, аднак суд апраўдаў Дамброўскага. У 1870 годзе заклікаў стварыць польскія атрады для ўдзелу ў Франка-прускай вайне, але ўрад нацыянальнай абароны адмовіў у гэтым. У кастрычніку 1870 года па просьбе Гарыбальдзі Дамброўскі выехаў у Ліён для камандавання польскім легіёнам, але гэты план праваліўся, таму ў сакавіку Дамброўскі вярнуўся ў Парыж. Актыўна ўдзельнічаў у дзеяннях Парыжскай камуны: кіраваў XI легіёнам, затым быў прызначаны камендантам Парыжскага ўмацаванага раёна і камандуючым войскамі заходняга сектара абароны Парыжу; Дамброўскаму было прысвоена званне генерала. У красавіку і маі актыўна ўдзельнічаў у баявых дзеяннях Камуны супраць версальцаў. 23 мая 1871 года атрымаў цяжкае кулявое раненне ў баі і памёр праз 2 гадзіны ў парыжскім шпіталі Ларыбуазьер.

Ушанаванне памяці правіць

  • Партрэт Яраслава Дамброўскага з’явіўся на банкноце наміналам у дзвесце злотых, уведзенай у абарачэнне ў 1976 годзе (наступныя выпускі: 1979, 1982, 1986, 1988), выведзенай з абароту падчас дэнамінацыі (1995 год).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Rozaiowski W. Źyvot jenerala Jarosława Dąbrowskiego. Lwów, 1878; wydanie 2-e, Warszawa, 1955.
  • Гранин Д. Генерал Коммуны (Ярослав Домбровский). М.: «Советская Россия», 1965.
  • Дьяков В. А. Ярослав Домбровский. М.: Издательство ЦК ВЛКСМ «Молодая гвардия», 1969. (Жизнь замечательных людей).
  • Славин Л. За нашу и вашу свободу! Повесть о Ярославе Домбровском. М.: Издательство политической литературы, 1968. (Пламенные революционеры). — 351 с, ил. То же. — 2-е изд. — 1980. — 325 с, ил.

Спасылкі правіць