Яраслаў Львовіч Ліневіч
Яраслаў Львовіч Ліневіч (16 студзеня 1932, вёска Беліца, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 24 студзеня 2024) — савецкі і беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1982). Галоўны архітэктар горада Мінска (1989—1994). Сапраўдны член Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры. Прафесар Маскоўскага аддзялення Міжнароднай акадэміі архітэктуры.
Яраслаў Львовіч Ліневіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 студзеня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 студзеня 2024 (92 гады) |
Альма-матар |
|
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Мінск, Брэст, Віцебск, Гродна, Магілёў, Барысаў, Салігорск і інш. |
Горадабудаўнічыя праекты | (у сааўтарстве) водна-зялёны дыяметр Мінска; (у сааўтарстве) генеральны план горада Мінска (Беларусь) 1996 г. |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 16 студзеня 1932 года ў вёсцы Беліца Навагрудскага ваяводства міжваеннай Польшчы, калі бацькі знаходзіліся ў гасцях у княгіні Трубяцкой. Бацька Леў Ліневіч быў адстаўным палкоўнікам расійскай імператарскай арміі. Маці належала да наваградскай шляхты. Сваё дзяцінства Яраслаў Ліневіч з бацькамі правёў у Шчучыне.
У 1950 годзе скончыў Шчучынскую сярэднюю школу, а ў 1958 годзе — Беларускі палітэхнічны інстытут. У інстытуце пазнаёміўся з будучай жонкай Яўгеніяй.
Працоўная дзейнасць
правіцьЗ самага пачатку працоўнай дзейнасці займаўся гарадскім планіраваннем. У 1958—1962 гг. працаваў разам з жонкай у Віцебскім абласным філіяле інстытута «Белдзяржпраект», у 1962—1971 гг. — у інстытуце «Белдзяржпраект», у 1971—1974 гг. — у праектнай арганізацыі «Мінскпраект». Член КПСС з 1974 года.
У 1974—1985 гг. працаваў першым намеснікам начальніка Галоўнага архітэктурна-планавальнай ўпраўлення Мінскага гарвыканкама, у 1985—1988 гг. галоўным архітэктарам БЕЛНДІПгорадабудаўніцтва, у 1988—1989 гг. начальнікам аддзела горадабудаўніцтва і раённай планіроўкі Дзяржбуда БССР (1988—1989).
У 1989 г. стаў начальнікам Глаўмінскархітэктуры — г.зн. галоўным архітэктарам Мінска (1989—1994).
У 1994—1998 гг. працаваў галоўным архітэктарам інстытута «Мінскпраект», у 2004—2007 гг. — дырэктарам праекта-даследчага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскграда». З 2007 г. з’яўляўся намеснікам галоўнага архітэктара «Мінскграда».
Грамадская дзейнасць
правіцьЗ 1961 г. стаў членам Саюза архітэктараў БССР. У 1975—1977 гг. з’яўляўся старшынёй Саюза архітэктараў БССР, а ў 1977—1990 гг. — сакратаром Праўлення Саюза архітэктараў БССР. Адначасова ў 1975—1980 гг. быў сакратаром Праўлення Саюза архітэктараў СССР.
Пасля перайменавання Саюза архітэктараў БССР, стаў і членам Праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз архітэктараў».
Архітэктурная творчасць
правіцьЯраслаў Ліневіч з’яўляецца аўтарам і сааўтарам такіх работ як генеральны план Брэста (1965), праекты планіроўкі водна-зялёнага дыяметра Мінска (1970) і цэнтральнай часткі Мінска (1983).
З’яўляецца аўтарам і сааўтарам праектаў (у розныя часы) планіроўкі і забудовы жылых раёнаў і мікрараёнаў у Наваполацку, 1-й чаргі жылога раёна па Смаленскай шашы ў Віцебску (1958—1962), ПДП жылога раёна Савецкіх пагранічнікаў у Гродне, праекты забудовы мікрараёнаў у Брэсце, Магілёве, Барысаве, Салігорску (1962—1970), ПДП цэнтра, забудовы і добраўпарадкавання водна-зялёнага дыяметра (1971—1974), генплан і праект планіроўкі прыгараднай зоны да 2000 г. Мінска (1976—1982), беларускага квартала раёна Чылінзар у Ташкенце, Кіравакане, праекта «Мінск-Сіці» і інш. У 1961 г. праект забудовы жылых раёнаў і мікрараёнаў у Наваполацку атрымаў бронзавы медаль ВДНГ СССР.
У 1996 г. прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы генеральнага плана Мінска і праекта планіроўкі прыгараднай зоны Мінска да 2000 г. і яго карэктуры (з перспектывай да 2010 г.). У 2009 г. прымаў удзел у карэктуры генеральнага плана горада Мінска (з перспектывай да 2030 г.).
З’яўляецца аўтарам і сааўтарам конкурсных праектаў цэнтраў такіх гарадоў як Мінск, Віцебск, Данецк (Украіна), Вільнюс (Літва), Талін (Эстонія) (1962—1974), Астана (Казахстан), жылых раёнаў Мінска (Беларусь) і Вены (Аўстрыя), плошчы Незалежнасці ў Мінску.
З’яўляецца сааўтарам помніка Францыску Скарыну каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў горадзе Мінску (Беларусь).
Выказванні
правіць- (аб водна-зялёным дыяметры Мінска і заказніку Лябяжы): «Калі тут з’явілася гэтая сістэма, пералётныя птушкі змянялі маршруты і ляцелі над водна-зялёным дыяметрам. А некаторыя птушкі, такія, як лебедзі, калі ўбачылі нашы вадаёмы, адзін раз селі на праспекце Пераможцаў (былым праспэкце Машэрава), і з’явіўся заказнік у гэтым месцы»[1].
- (аб генеральным плане Мінска і водна-зялёным дыяметры Мінска): «Калі возіш гасцей па нашым горадзе, яны заўсёды кажуць аб тым, як добра спланаваны горад, таму што заўсёды мы зазіралі трошачкі-трошачкі наперад. І, вядома, заслуга нашага горада ў тым, што мы стварылі рукатворны ландшафт, заклаўшы ў генеральны план гэтую ідэю водна-зялёнага дыяметра і двух водна-зялёных кольцаў. Сёння гэтая тэма атрымлівае магутны рэзананс. Калі мы гэта зробім, я лічу, што горад атрымаўся!»[1].
- (аб сучасным Мінску і Іосіфу Лангбарду): «Новы Мінск шмат у чым сфармаваўся дзякуючы чалавеку, якога многія не ведаюць у твар, але выразна памятаюць па яго работах. Іосіф Лангбард — аўтар лепшых будынкаў Мінска пачатку дваццатага стагоддзя. Па таямнічаму збегу акалічнасцяў, будынкі, спраектаваныя або пабудаваныя гэтым чалавекам, перажылі і вайну, і час. І да гэтага часу фарміруюць аблічча галоўнага горада Беларусі»[1].
- (аб тым, што вышынныя дамы — асабліва жылыя і асабліва ў гістарычным цэнтры Мінска — гэта зусім не па-мінску): «Мінск усё ж не дарма заслужыў рэпутацыю гуманнага горада, яму не ўласцівыя вышынныя дамы. Калі мы забудуем яго цэнтр „шпількамі“, ён страціць свой каларыт»[2].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1971), Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР (1969), бронзавымі медалямі ВДНГ СССР. Прэмія Савета Міністраў СССР (1985, у аўтарскім калектыве) за генплан Мінска 1982 г.
- 1970 — юбілейны медаль «За доблесную працу»
- 1982 — званне «Заслужаны архітэктар БССР»
- 2007 — ганаровы прыз «Дойлід Рэспублікі Беларусь»[3]
- 2012 — ганаровыя граматы ад Мінгарвыканкама, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, Беларускага саюза архітэктараў, УП «Мінскграда», кафедры «Горадабудаўніцтва» БНТУ. (у гонар свайго 80-годдзя)
Сям’я
правіцьУ шлюбе з архітэктарам Яўгеніяй Ліневіч (нар. 1935).
Зноскі
- ↑ а б в Главный город страны. Фильм тринадцатый Архівавана 26 жніўня 2014.
- ↑ Минску еще рано собираться далеко за кольцевую Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Список обладателей почетного приза «Зодчий Республики Беларусь» Архівавана 12 чэрвеня 2011.
Літаратура
правіць- Линевич Ярослав Львович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Спасылкі
правіць- Линевич Ярослав Львович //ais.by
- [https://web.archive.org/web/20160304134251/http://www.lida.info/intellektualy-lidskoj-zemli-chast-8/ Архівавана 4 сакавіка 2016. Линевич Ярослав Львович. Архитектор. Заслуженный архитектор БССР (1982)] // lida.info
- Миссия выполнима: градостроитель Ярослав Линевич Архівавана 4 сакавіка 2016. // bsa.by
- Список обладателей почетного приза «Зодчий Республики Беларусь» Архівавана 12 чэрвеня 2011. // bsa.by
- Белорусский архитектор Ярослав Линевич отметил свой 80-летний юбилей Архівавана 3 лютага 2012. // bsa.by
- Главный город страны. Фильм тринадцатый Архівавана 26 жніўня 2014. // ctv.by
- Решение Исполнительного комитета Минского городского Совета народных депутатов от 25 мая 1993 г. № 272 «О создании государственного городского кадастра в г. Минске» // levonevski.net
- Небоскребы в Минске Архівавана 4 сакавіка 2016. // key.rinet.by
- Минску еще рано собираться далеко за кольцевую Архівавана 5 сакавіка 2016. // zautra.by
- Генеральны план Мінска 1996 г. (аўтарства і сааўтарства Яраслава Ліневіча)