Яраслаў Мацеевіч Галоўчынскі

Яраслаў Мацеевіч Галоўчынскі (каля 1510[2], або 1520[3] — кастрычнік 1567) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Яраслаў Мацеевіч Галоўчынскі
Нараджэнне каля 1510
Смерць 1567[1]
Род Галоўчынскія
Бацька Мацей Мікітавіч Галоўчынскі
Жонка Дарота з Касцевічаў[d]
Дзеці Мікалай, Шчасны, Яраслаў

Біяграфія правіць

Паходзіў з княжацкага роду Галоўчынскіх герба «Лебедзь». Нарадзіўся ў сям’і Мацея Мікіцініча. Маршалак каралеўскі з 1549 года, дзяржаўца ляхавіцкі ў 1546—1549 гадах і ковенскі з 1565 года. Валодаў маёнткамі Водва, Галоўчын, Барберышкі, Езна і інш., з якіх у 1565 годзе ставіў у войска 100 коннікаў і 50 драбантаў[3].

Сям’я правіць

Быў жанаты з Даротай, дачкой кобрынскага старосты Вацлава Касцевіча. Меў сыноў Мікалая, Шчаснага і Яраслава і некалькі дачок.

Зноскі

  1. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 176.
  2. Галоўчынскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  3. а б Валерый Пазднякоў. Галоўчынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура правіць