Яраслаў Фёдаравіч Пятроў

артыст оперы (бас)
(Пасля перасылкі з Яраслаў Пятроў)

Яраслаў Фёдаравіч Пятроў (нар 11 чэрвеня 1942, г. Буда-Кашалёва, Гомельская вобласць) — беларускі спявак (бас). Народны артыст БССР (1984).

Яраслаў Фёдаравіч Пятроў
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1942(1942-06-11) (81 год)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперны спявак
Пеўчы голас бас
Інструменты вакал[d]
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Выпускнік Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (клас С. Асколкава). З 1973 года — саліст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы Беларусі.

Творчасць правіць

Валодае моцным голасам прыемнага тэмбру, шырокага дыяпазону, сцэнічнай абаяльнасцю. Творчасці ўласцівы тэмперамент і шчырасць у перадачы пачуццяў, глыбокае пранікненне ў вобраз, гранічная выразнасць кожнага характару. Стварыў запамінальныя эпічна-велічныя, глыбока драматычныя і разам з тым чалавечныя вобразы. У рэпертуары — практычна ўсе галоўныя басовыя партыі. Сярод партый: Найміт — «Сівая легенда» Дз. Смольскага, Рыгор — «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана, Барыс Гадуноў — «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага, Дасіфей — «Хаваншчына» М. Мусаргскага, Кароль Рэнэ — «Іаланта» П. Чайкоўскага, Млынар — «Русалка» А. Даргамыжскага, Іван Сусанін — «Іван Сусанін» М. Глінкі, Канчак, Уладзімір Галіцкі — «Князь Ігар» А. Барадзіна, Кутузаў — «Вайна і мір» С. Пракоф’ева, Стары цыган — «Алека» С. Рахманінава, Філіп II — «Дон Карлас» Дж. Вердзі, Захарыа — «Набука» Дж. Вердзі, Дон Базіліа — «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні, Мефістофель — «Фаўст» Ш. Гуно, Кароль Генрых — «Лаэнгрын» Р. Вагнера, Спінелоча — «Джані Скікі[ru]» Дж. Пучыні, Партыя саліруючага баса ў Рэквіеме Дж. Вердзі і інш. У канцэртным рэпертуары беларускія і рускія народныя песні

Удзельнічаў у гастролях Беларускай оперы ў Іспаніі, Партугаліі; з групай салістаў выступаў у канцэртах у Буэнас-Айрэсе (Аргенціна). Выконваў партыю Барыса Гадунова на сцэнах оперных тэатраў Варшавы, Уроцлава, Любляны, Сафіі, Буэнас-Айрэса У 1993-94 гадах у спектаклях Teatro Colon выканаў партыі Філіпа і Барыса Гадунова. Прымаў удзел у спектаклях шэрагу іншых тэатраў.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць