Яраслаў Святаполчыч

Яраслаў Святаполчыч (Яраславец; каля 1072 — май 1123) — князь валынскі (11001118). Сын князя Святаполка Ізяславіча Кіеўскага ад наложніцы.

Яраслаў Святаполчыч
Flight of Yaroslav Svyatopolkovich to Poland.jpg
князь валынскі
1100 — 1118
Папярэднік Давыд Ігаравіч
Пераемнік Раман Уладзіміравіч
Нараджэнне каля 1072
Смерць 1123(1123)
Уладзімір-Валынскі
Род Рурыкавічы
Бацька Святаполк ІІ Тураўскі
Маці NN[d][1]
Жонка (1) Арпада; (2) Юдыт-Марыя;
(3) дачка князя Мсціслава Вялікага
Дзеці сыны: Вячаслаў, Юрый;
дочкі: Соф'я, Прыбыслава
Веравызнанне праваслаўе

БіяграфіяПравіць

Пасля рашэння Віцічаўскага з'езду князёў аб пазбаўленні Давыда Ігаравіча валынскага ўдзела за асляпленне Васількі Расціславіча Церабоўльскага ў 1100 годзе стаў намеснікам свайго бацькі, вялікага князя кіеўскага, на Валыні. У 1102 годзе Святаполк дасягнуў пагаднення з Уладзімірам Манамахам, тады князем Пераяслаўскім, аб пераходзе Яраслава ў Ноўгарад, а старэйшага сына Уладзіміра Мсціслава на Валынь, але наўгародцы даслалі вялікаму князю кіеўскаму адказ «калі ў твайго сына дзве галовы, дасылай яго да нас».

Пасля смерці Святаполка і ўзыходжання на сталец у Кіеве Уладзіміра Манамаха (1113) Яраслаў чатыры гады працягваў кіраваць Валынню, але ў 1117 годзе Уладзімір Манамах перавёў Мсціслава Уладзіміравіча, які да таго часу ўжо стаў цесцем Яраслава, з Ноўгарада ў кіеўскі Белгарад, у чым гісторыкі бачаць верагодную прычыну канфлікту паміж Яраславам і Манамахам, бо Яраслаў асцерагаўся за свае спадчынныя правы на Кіеў. Яраслаў адправіў сваю жонку да Мсціслава і стаў рыхтавацца да барацьбы. У 1118 годзе Манамах у саюзе з Расціславічамі выгнаў Яраслава з Уладзіміра-Валынскага. Валынскім князем стаў Раман Уладзіміравіч, а пасля яго смерці (1119) Андрэй Уладзіміравіч Добры. Яраслаў спрабаваў вярнуць уладанні з дапамогай венгерскіх і польскіх войскаў, а таксама Расціславічаў, якія перайшлі на яго бок, але беспаспяхова. У 1123 годзе ён загінуў пад сценамі Уладзіміра-Валынскага.

Сям'я і дзеціПравіць

1-я жонка1091) — дачка венгерскага караля Ласла I Арпада.

2-я жонка1106) — Юдыт-Марыя (?), дачка польскага князя Уладзіслава I Германа.

3-я жонка1112) — дачка князя Мсціслава Вялікага (развод 11171118).

Дзеці:

Зноскі

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  2. паводле іншай версіі, дачка Яраслава Ізяславіча

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць