Яраслаў Часлававіч Раманчук

(Пасля перасылкі з Яраслаў Чэслававіч Раманчук)

Ярасла́ў Часла́вавіч Раманчу́к (нар. 10 студзеня 1966, Сапоцкін, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь) — беларускі эканаміст, аўтар кніг па эканоміцы і рэформах у краінах постсавецкай прасторы, кіраўнік эканамічных рэформ Офіса простых рашэнняў і вынікаў (Кіеў), прэзідэнт Навукова-даследчага цэнтра Мізэса (Мінск), заснавальнік беларускай школы ліберальнага ўстойлівага развіцця. Кансультант па эканоміцы бізнесу, улады і НДА ва Украіне.

Яраслаў Часлававіч Раманчук
Яраслаў Раманчук (2023)
Яраслаў Раманчук (2023)
Дата нараджэння 10 студзеня 1966(1966-01-10) (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Род дзейнасці эканаміст, журналіст, палітык

Спецыялізуецца па рэформах эканомікі на постсацыялістычнай прасторы. Лаўрэат міжнародных прэмій за кнігі аб феномене эканамічнага цуду і сістэмных рынкавых рэформаў для пераходных краін. Аўтар звыш 6500 публікацый на эканамічную тэму ў розных друкаваных і электронных выданнях Беларусі, Расіі, Украіны, ЗША, Польшчы ды іншых краін. Аўтар 13 кніг па эканоміцы, рэформах, транзіце ад дзяржплана да свабоднага рынку.

Быў кандыдатам у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года[1][2]. Паводле афіцыйных звестак заняў 3-е месца.

У 2021 годзе вымушаны пакінуць Беларусь і з таго часу стала пражывае і працуе ва Украіне.

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, аспірантуру Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы пры Беларускім дзяржаўным універсітэце, кафедра эканамічных вучэнняў.

Акрамя базавай адукацыі ў лістападзе-снежні 1995 года скончыў Інстытут эканамічнага развіцця Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця (г. Мінск, Беларусь) па спецыялізацыі мікра- і макраэканоміка.

У перыяд з 1998 года па 2003 год навучаўся ў наступных установах: Універсітэт штата Каларада (ЗША), Універсітэт штата Вермонт (ЗША), Універсітэт Брыціш Каламбія (Канада), Універсітэт Каліфорніі ў Лос-Анджэлес (ЗША), Bentley College (Бостан, ЗША). У 2002 годзе стажыраваўся ў ЗША па тэме «Глабалізацыя і сусветны гандаль. Роля СГА» і ў Школе Сусветнага банка па пенсійнай рэформе (Польшча). У ліпені 2005 года скончыў Першы Міжнародны летні інстытут дзяржаўнага кіравання Сусветнага банка (Латвія).

Свабодна валодае беларускай, польскай, англійскай і рускай мовамі, а таксама украінскай і французскай мовамі.

Працоўную дзейнасць пачаў з выкладчыка. Працаваў галоўным спецыялістам Камісіі па эканамічнай палітыцы і рэформам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га склікання.

Студзень 1997 — май 2002 гг. — эканамічны аглядальнік, затым намеснік галоўнага рэдактара, выканаўчы дырэктар штотыднёвіка «Белорусская газета».

З лютага 2002 года прэзідэнт «Навукова-даследчага цэнтра Мізэса».

З 1997 года па снежань 2005 года вядучы эксперт Аналітычнага цэнтра «Стратэгія», а з 2006 года па 2021 год яго выканаўчы дырэктар.

Пасля таго як 14 ліпеня 2021 года ў Беларусі прайшлі масавыя ператрусы ў праваабарончых і іншых грамадскіх арганізацыях, ён пакінуў краіну[3] і пераехаў ва Украіну.

З жніўня 2021 года кіраўнік эканамічных рэформаў Офіса простых рашэнняў і вынікаў (Кіеў, Украіна).

Жанаты, мае 2-х сыноў.

Эканамічная дзейнасць правіць

Вядомы прадстаўнік і папулярызатар аўстрыйскай эканамічнай школы на постсавецкай прасторы. Эксперт па праблемах сістэмных сацыяльна-эканамічных трансфармацый. Эксперт па праблемах еўрапейскай інтэграцыі і супрацоўніцтва краін на постсацыялістычнай прасторы. Аўтар канцэпцыі інтэграцыі Беларусі ў ЕС. Аўтар Антыкарупцыйнай праграмы Беларусі і іншых канцэптуальных дакументаў. Аўтар эканамічнай часткі праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь «Як абараніць чалавека ад дзяржавы».

Ва Украіне прадставіў эканамічныя праграмы «Украіна — новы Захад. Эканоміка $ 500 мільярдаў для 50 млн украінцаў да 2030 года» і «Эканоміка ваеннага часу. Што рабіць».

У студзені 2009 года працаваў у складзе міжведамаснай рабочай групы пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь для выпрацоўкі плана дзеянняў па развіццю краінавага маркетынгу Рэспублікі Беларусь.[4]

У красавіку 2009 года кніга Раманчука «У пошуках эканамічнага цуду. Урокі для Беларусі» атрымала Гран-пры міжнароднай прэміі імя сэра Энтані Фішэра ад Фонду эканамічных даследаванняў Атлас у катэгорыі «Маладыя інстытуты».

Быў старшынёй Рабочай групы па выпрацоўцы Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі ў 2006—2019 гадах[5]. За гэты час было распрацавана і прынята 13 дакументаў. Аўтар альтэрнатыўнага законапраекта аб бюджэце, падатковай сістэме, канцэпцыі пенсіённай і адміністрацыйнай рэформы, альтэрнатыўнага законапраекта аб прыватызацыі, а таксама рэформы сістэмы аховы здароўя.

У кастрычніку 2016 — лютым 2018 года член Рабочай групы ўрада па выпрацоўцы Стратэгіі развіцця прадпрымальніцтва, членам прэзідэнцкага Савета па развіццю прадпрымальніцтва Беларусі і членам Рабочай групы ўрада па рэфармаванні падатковай сістэмы.

У 2014—2019 гадах — кансультант бізнес-супольнасцей Туніса, Алжыра, Узбекістана, Азербайджана, Прыднястроўя па рэформе дзелавога клімату.

Член Міжнароднага таварыства індывідуальных свабод[en], лаўрэат штогадовай узнагароды Свабоды ISIL 2003 года, Лаўрэат прэмій Фонду эканамічных даследаванняў Атлас[en] (2006—2007), лаўрэат прэміі імя сэра Энтані Фішэра[en] ў 2006 годзе і прэміі Тэмплтана[en] ў 2007 годзе за кнігі «Беларусь: дарога ў будучыню» і «Бізнес Беларусі: у крузе першым». Першы беларус — удзельнік міжнароднай асацыяцыі Таварыства «Мон Пелерын». Узнагароджаны прэміяй «Найлепшы адвакат свабоды ва Украіне ў 2021 годзе», якая прысуджаецца Ayn Rand Center in Ukraine[6]. 24 лютага 2022 года павінен быў выступаць перад украінскімі палітыкамі і экспертамі і прэзентаваць уласную эканамічную праграму «Украіна — новы Захад. Эканоміка $500 мільярдаў для 50 млн украінцаў да 2030 года». Аднак праз распачатае ўварванне Расіі ва Украіну прадстаўленне праграмы было адкладзена на нявызначаны час.

У сакавіку 2022 года прадставіў украінцам эканамічную праграму «Эканоміка ваеннага часу. Што рабіць»[7].

У маі 2023 года ва Украіне выйшла новая кніга Яраслава Раманчука «Новы Захад. Украінская мара».[8][9] У ёй прадстаўлена пакрокавая праграма па эканамічных зменах, якія неабходныя Украіне, каб стаць паспяховай і багатай краінай. Кніга выдана пры падтрымцы заснавальнікаў кампаніі «Нова Пошта» Вячаслава Клімава і Уладзіміра Паперашнюка.

Палітычная дзейнасць правіць

З красавіка 2000 года — намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (Беларусь). Абавязкі: міжнародныя адносіны, выпрацоўка эканамічных праграм і законапраектаў, а таксама стратэгіі развіцця краіны. Аўтар альтэрнатыўнага законапраекта аб бюджэце, падатковай сістэмы, канцэпцыі пенсіённай, адміністрацыйнай рэформы, альтэрнатыўнага законапраекта аб прыватызацыі, ваеннай рэформе, а таксама рэформе сістэмы аховы здароўя.

Быў вылучаны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па спісе Аб’яднаных дэмакратычных сіл на выбарах, якія адбыліся 28 верасня 2008 года, выбары прайграў. Паводле экзіт-полу, праведзенага незалежнымі сацыёлагамі, ён набраў каля 65 % галасоў, але ўлады сфальсіфікавалі вынікі.

Адзін з распрацоўнікаў Антыкрызіснай платформы Аб’яднаных дэмакратычных сіл у Рэспубліцы Беларусь.

31 траўня 2010 года ад імя Аб’яднанай грамадзянскай партыі быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты Беларусі на выбары 2010 года. Як кандыдат у прэзідэнты прэзентаваў праграму «Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі»[10]. Рэйтынг Раманчука па сацыялагічных даследаваннях з чэрвеня па лістапад складаў ад 1,0 да 8,2 %. Падчас афіцыйнага экзіт-полу рэйтынг Раманчука складаў 3,36 працэнты. Паводле афіцыйна заяўленых вынікаў выбараў прэзідэнта Раманчук набраў 1,98 працэнты галасоў выбаршчыкаў.

17 красавіка 2011 года выйшаў з Аб’яднанай грамадзянскай партыі[11] і завяршыў палітычную дзейнасць.

Кнігі правіць

Аўтар кніг
  • «Беларусь: выбар эканамічнай будучыні» (1999);
  • «Лібералізм. Ідэалогія шчаслівага чалавека» (2007);
  • «У пошуках эканамічнага цуду» (2008);
  • «Лібералізм. Ідэалогія шчаслівага чалавека» (2010, 2-е Выданне ва Украіне);
  • «Антыкрызісны план для Беларусі» (2011);
  • «Тэорыя і практыка правалаў дзяржавы. У новай палітычнай эканоміі» (2014);
  • «Новы Захад. Украінская мара» (2023).
Суаўтар
  • «Нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь» (1998);
  • «Беларусь: дарога ў будучыню. Кніга для парламента» (ліпень 2005);
  • «Эканамічная канстытуцыя Рэспублікі Беларусь» (2007);
  • «Беларусь на разломе» (2008);
  • «Беларусь: транзітная зона. Кніга для парламента» (2009);
  • «Лібертарыянства : даступна і проста» (2009);
  • «Беларусь 20/20. У лабірынце эканамічнай ідэнтычнасці» (2011).

Інфармацыйная дзейнасць правіць

Актуальныя
  • https://www.facebook.com/Jaroslav.Romanchuk[12] — персанальная старонка ў Фэйсбуку (на пачатак 2023 г. — 20 тысяч падпісчыкаў).
  • https://t.me/Jaroslav_Romanchuk[13] — персанальны канал у Тэлеграме.
  • Эканоміка разумнага сэнсу з Яраславам Раманчуком[14] — персанальны Youtube-канал (на пачатак 2023 г. — 20,8 тысяч падпісчыкаў).
  • Яраслаў Раманчук Libertarian Site[15] — плэйліст на Youtube-канале Libertarian .
  • Эканамічная матрыца RE:THINK[16] — цыкл лекцый па базавых пытаннях і тэорыям эканомікі на Youtube канале.
Ранейшыя
  • https://vk.com/romanchuk_jaroslav — 13400 сяброў і падпісчыкаў, http://ok.ru/jaroslavromanchuk/statuses — 8500 сяброў і падпісчыкаў.
  • Youtube канал «Народная эканоміка» на OGP TV (105000 падпісчыкаў).
  • Інтэрнет радыё https://primus.by/.

Сталы госць вядучых медыя і каналаў у сацыяльных сетках Украіны, Беларусі, ЗША, Польшчы і іншых краін Еўрасаюза.

Узнагароды і прэміі правіць

  • Гран-пры міжнароднай прэміі імя сэра Энтані Фішэра[en] за кнігу «Беларусь: дарога ў будучыню» (2006) і за кнігу «У пошуках эканамічнага цуду. Урокі для Беларусі» (2009).
  • Пераможца Templeton Awards 2006 і 2007 гадоў.
  • Лаўрэат узнагароды «Лепшы адвакат свабоды ва Украіне ў 2021 годзе» ад Ayn Rand Center in Ukraine.

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць