Яраслаў Юр’евіч

(Пасля перасылкі з Яраслаў Юр'евіч)

Яраслаў Ю́р'евіч (?—каля 1190, Пінск) — князь клецкі (1167—пасля 1170) і пінскі (пасля 1170—каля 1190). Сын Юрыя Яраславіча, праўнук Святаполка Ізяславіча.

Яраслаў Юр'евіч
Яраслаў
Князь клецкі
1167 — 1170
Папярэднік Вячаслаў Яраславіч
Пераемнік невядомы, магчыма Яраполк Юр'евіч
Князь пінскі
пасля 1170 — каля 1190
Папярэднік Святаполк III Юр'евіч
Пераемнік Яраполк Юр'евіч
 
Нараджэнне невядома
Смерць каля 1190
Дынастыя Ізяславічы Тураўскія
Бацька Юрый І Яраславіч
Маці Ганна, дачка гарадзенскага князя Усеваладкі
Жонка Ефрасіння[Крыніца?], дачка Барыса Юр'евіча, сына Юрыя Далгарукага
Дзеці Святаслаў

Юнацтва і княжанне ў ПінскуПравіць

Да прыходу да ўлады ў Тураўскім княстве бацькі Святаполка, Юрыя Яраславіча, магчыма быў служылым князем у вялікага кіеўскага князя Юрыя Далгарукага. У гэты час, дзесьці паміж 11541156 гадамі, ажаніўся з Еўфрасінняй[Крыніца?] дачкой Барыса Юр'евіча, сына Юрыя Далгарукага, які ў той момант быў тураўскім князем.

Як сын Юрыя Яраславіча, пасля яго смерці атрымаў ва ўдзел Клецкае княства, які раней належаў брату Юрыя Яраславіча Вячаславу Яраславічу.

Пасля 1170 года, пасля смерці тураўскага князя Івана Юр'евіча, Святаполк Юр'евіч, як старэйшы, стаў тураўскім князем, а Яраслаў атрымаў Пінскае княства. У 1184 годзе ён узгадваецца як пінскі князь.

2 сакавіка 1183 года разам са старэйшым братам Глебам Юр'евічам і стрыечным братам гарадзенскім князем Мсціславам Усеваладкавічам, удзельнічаў у вялікім пераможным паходзе за Дняпро на полаўцаў, дзе аб'яднаныя дружыны Яраслава, Глеба, Мсціслава і рускіх князёў разбілі войскі хана Канчака і ўзялі вялікі палон. Каля 1190 года памёр, пінскім князем стаў малодшы Юр'евіч — Яраполк.

НашчадкіПравіць


Папярэднік:
Вячаслаў Яраславіч
Князь клецкі
11671170
Пераемнік:
невядомы, магчыма Яраполк Юр'евіч
Папярэднік:
Святаполк III Юр'евіч
Князь пінскі
11701190
Пераемнік:
Яраполк Юр'евіч