Адкрыць галоўнае меню

Ярл Вальдэмар Ліндэберг (шведск.: Jarl Waldemar Lindeberg; 4 жніўня 1876, Хельсінгфорс — 12 снежня 1932, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі матэматык, вядомы сваімі працамі ў галіне тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыкі. Яго іменем названы адзін з варыянтаў цэнтральнай гранічнай тэарэмы, а таксама адпаведная ўмова Ліндэберга (англ.: Lindeberg's condition).

Ярл Вальдэмар Ліндэберг
Jarl Waldemar Lindeberg
Дата нараджэння 4 жніўня 1876(1876-08-04)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 1932(1932-12-12)[1] (56 гадоў) ці 24 снежня 1932(1932-12-24)[2] (56 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, статыстык
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 4 жніўня 1876 года ў Хельсінгфорсе (Хельсінках), у Вялікім княстве Фінляндскім у сям’е выкладчыка і рэктара Хельсінкскага політэхнічнага інстытута Карла Леанарда Ліндэберга. У асноўным кар’ера матэматыка была засяроджана вакол Хельсінкскага ўніверсітэта. Спачатку ён займаўся ўраўненнямі матэматычнай фізікі і варыяцыйным злічэннем, але з 1920 года пачаў працаваць у тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыцы.

У 1920 годзе ён выдаў сваю працу аб цэнтральнай гранічнай тэарэме. Праз два гады ён працягнуў працаваць над тэарэмай і знайшоў названую ў яго гонар умову Ліндэберга.

Памёр 12 снежня 1932 года ў Хельсінкі.

ПрацыПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11701575X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 30 жніўня 2019.

СпасылкіПравіць