Яроміна (Віцебскі раён)
Яроміна (трансліт.: Jaromina, руск.: Ерёмино) — вёска ў Варонаўскім сельсавеце Віцебскага раёна, на аўтадарозе Р21 Віцебск — Лёзна — мяжа з Расійскай Федэрацыяй. Назва вёскі паходзіць ад прозвішча Яромін. Плошча 135,2136 га[1].
Вёска
Яроміна
|
Гісторыя
правіцьУ канцы XIX ст. вядома як паштовая станцыя і хутар у складзе маёнтка Друкава ў Каралёўскай воласці Віцебскага павета і губерні. У 1905 г. хутар (1 двор) належаў памешчыку Заблоцкаму. У 1924—1954 гадах вёска ў складзе Каралёўскага сельсавета, у 1939—1954 гадах яго цэнтр. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1939 г. у Яроміна пераселены жыхары хутара Тропы. У 1941 г. у вёсцы 65 двароў, 275 жыхароў. У кастрычніку 1943 г. нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі тут 29 двароў і 25 мірных жыхароў. Вывезена ў Германі 10 чалавек. На фронце загінула 12 вяскоўцаў, у партызанах 6. Пасля вайны вёска адбудавалася не поўнасцю. У 1969 г. тут 59 двароў, 167 жыхароў.
На 1 студзеня 2003 г. 115 двароў, 258 жыхароў.
Інфраструктура
правіцьУ вёсцы размешчана цэнтральная сядзіба сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Яроміна». Тут працуюць жывёлагадоўчая ферма, механізаваны двор, ФАП, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, АТС, магазін.
Зноскі
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 10, кн. 2. Віцебская вобласць / Рэдкалегія: У. У. Андрыевіч (гал.рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 2019. — 728 с.: іл. ISBN 978-985-11-1126-4.
- З гісторыі населеных пунктаў / Падр. В. В. Віталева // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 768.