Ясак
Яса́к (цюрк.: jasaq[1]) — натуральны падатак, які збіраўся татарамі і рускімі звычайна дарагім футрам, з карэнных насельнікаў Сібіры.
Тэрмін ясак паходзіць з мангольскай мовы, дзе слова яса значыла «закон», «парадак», «падначаленне», «падатак». Ясак як звычайны падатак або даніна ўзымаўся з неслужылага насельніцтва і заваяваных народаў ханамі Залатой Арды. Звычай узымання падаткаў менавіта футрам мог існаваць ў Сібіры здаўна. Відавочна, ён быў распаўсюджаны ў Сібірскім ханстве і адтуль запазычаны пасля яго заваявання рускімі. Збор ясака часта суправаджаўся захопам заложнікаў-аманатаў.
Ясак праіснаваў у Расіі да 1917 г.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.735