Ясень
Ясень[1] (Fraxinus) — род лістападных дрэў сямейства маслінавых.
Ясень | |||||||||||||||
![]() Ясень звычайны (Fraxinus excelsior) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Fraxinus L. | |||||||||||||||
|

Батанічнае апісанне
правіцьДрэвы вышынёй да 40 м. Крона разгалістая. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі ў шчыльных пучках або мяцёлках, з’яўляюцца раней за лісце. Плод — крылатка.
Светлалюбная, хуткарослая парода.
Экалогія
правіцьНа Беларусі, асабліва на Палессі, пашыраны ясень звычайны (Fraxinus excelsior), расце на багатых, увільготненых глебах у дубровах і алешніках, утварае ясянёвыя лясы. Выкарыстоўваецца ў азеляненні. Цвіце ў красавіку-маі. У батанічных садах і парках 11 інтрадукаваных відаў. Найбольш вядомы ясень ланцэтны (Fraxinus lanceolata), ясень пенсільванскі (Fraxinus pennsylvanica).
Выкарыстанне
правіцьДраўніна прыдатна для вырабу мэблі.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 55. — 160 с. — 2 350 экз.