Ясень

(Пасля перасылкі з Ясень, дрэва)

Ясень[3] (Fraxinus) — род лістападных дрэў сямейства маслінавых.

Ясень

Ясень звычайны (Fraxinus excelsior)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fraxinus L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32928
NCBI  38871
EOL  38324
IPNI  328119-2
FW  54727
Стары ясень (Fraxinus) у парку Жылібера, Гродна

Батанічнае апісанне правіць

Дрэвы вышынёй да 40 м. Крона разгалістая. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі ў шчыльных пучках або мяцёлках, з’яўляюцца раней за лісце. Плод — крылатка.

Светлалюбная, хуткарослая парода.

Экалогія правіць

На Беларусі, асабліва на Палессі, пашыраны ясень звычайны (Fraxinus excelsior), расце на багатых, увільготненых глебах у дубровах і алешніках, утварае ясянёвыя лясы. Выкарыстоўваецца ў азеляненні. Цвіце ў красавіку-маі. У батанічных садах і парках 11 інтрадукаваных відаў. Найбольш вядомы ясень ланцэтны (Fraxinus lanceolata), ясень пенсільванскі (Fraxinus pennsylvanica).

Выкарыстанне правіць

Драўніна прыдатна для вырабу мэблі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 55. — 160 с. — 2 350 экз.