Яснае світанне
Яснае світанне — опера ў трох дзеях, сямі карцінах кампазітара А. Я. Туранкова пастаўленая на лібрэта лібрэта А. Бачылы ў 1958 годзе рэжысёрам Л. П. Александроўскай пад кіраўніцтвам дырыжора Л. Любімава. Мастаком-пастаноўшчыкам спектаклю быў П. В. Масленікаў[1].
Яснае світанне | |
---|---|
Жанр | опера |
Аўтар | лібрэта А. Бачыла |
Кампазітар | А. Я. Туранкоў |
Дырыжор | Алесь Бачыла |
Краіна | БССР |
Мова | беларуская |
Год | 1958 |
Пастаноўкі | 2 лістапада 1958 |
Гісторыя стварэння
правіцьОпера «Яснае свiтанне», стала «лебядзінай песняй» А. Туранкова[2]. Прэм'ера оперы адбылася 2 лістапада 1958 года на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета. Яна прагучала ўжо пасля смерці кампазітара, які не дажыў да яе прэм'еры некалькі месяцаў, і атрымала станоўчы водгук у прэсе. Праз 6 гадоў адбылася яе новая пастаноўка ў рэдакцыі Г. Вагнера, якая затым была прадстаўлена і на гастролях Беларускага опернага тэатра ў Маскве[2].
Апісанне
правіцьОпера прайгравае карціну далучэння заходніх абласцей Польшчы да Савецкай Беларусі ў 1939 г. У ёй паказана бязрадасная жыццё сялян пад уладай панскай Польшчы, нарастанне рэвалюцыйнага руху і прыход Чырвонай Арміі. У оперы разгортваюцца дзве паралельныя сюжэтныя лініі: гісторыя кахання маладой сялянкі Марыны і селяніна Міколы і іх удзел у палітычнай барацьбе разам з польскім рэвалюцыянерам Натаўскія. І як кантраст — лёс пана Гадлеўскага, яго распуснай дачкі Юзэфы і кулацкага сына Сцяпана[3].
Акцёры
правіць- Марына — К. К. Кудрашова, Л. І. Галушкіна
- Мікола
- Мільчык — В. Л. Кірычэнка
- Вронак (Уронак) — В. Л. Кірычэнка , В. І. Глушакоў (першы выканаўца)[4][5]
- Сцяпан — І. Д. Сарокін, А. М. Генералаў
- Гадлеўскі
- Юзэфа — Т. І. Шымко (першая выканаўца)[6], І. С. Шыкунова[7]
- Лагоўскі — А. М. Саўчанка
Зноскі
- ↑ Масленікаў Павел Васілевіч(недаступная спасылка)
- ↑ а б У истоков современной белорусской композиторской школы: К 120-летию со дня рождения А. Е. Туренкова (1886—1958) Архівавана 8 снежня 2012. (руск.)
- ↑ Опера Алексея Туренкова «Ясный рассвет» (руск.)
- ↑ Легенды беларускай оперы(недаступная спасылка)
- ↑ Глушаков В. И. (руск.)
- ↑ Шимко Т. И.
- ↑ Шыкунова Ірына Сямёнаўна