Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Ясэ Туомінен
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 12 лістапада 1995(1995-11-12)[1][2] (24 гады)
Грамадзянства Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
Рост 186 см
Вага 74 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі БАТЭ
Нумар 24
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2007 — 2012 Сцяг Фінляндыі Рэйпас (Лахты)
Клубная кар’ера*
2013 — 2017 Сцяг Фінляндыі Лахты 34 (10)
2013 — 2014   Сцяг Фінляндыі Лахты Акатэмія 8 (0)
2015   Сцяг Фінляндыі МП (Мікелі) 19 (7)
2017 — Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 27 (1)
Нацыянальная зборная**
2013 Сцяг Фінляндыі Фінляндыя (да 19) 3 (0)
2015 — 2016 Сцяг Фінляндыі Фінляндыя (да 21) 7 (1)
2017 — Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 10 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 снежня 2018.

Ясэ Туомінен (фінск.: Jasse Tuominen; нар. 12 лістапада 1995, Лахты, Фінляндыя) — фінскі футбаліст, нападнік беларускага клуба БАТЭ з Барысава і нацыянальнай зборнай Фінляндыі.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец футбольнага клуба «Рэйпас», але дарослую кар’еру пачаў у іншым клубе з роднага горада — «Лахты». У 2013—2014 выступаў у асноўным за фарм-клуб «Лахты Акатэмія» ў трэцім фінскім дывізіёне, а ў пачатку 2015 года быў аддадзены ў арэнду клубу МП з другога дывізіёна. У верасні вярнуўся ў «Лахты», дзе стаў гуляць у асноўным складзе. Паспяхова правёў сезон 2016, забіўшы 10 галоў у чэмпіянаце Фінляндыі і стаўшы найлепшым бамбардзірам каманды.

У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб БАТЭ, і ў сакавіку клубы дамовіліся аб трансферы нападніка[3]. У складзе БАТЭ стаў у асноўным выхадзіць на замену. З красавіка па чэрвень 2017 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся на поле. Сезон 2018 пачынаў у дублі, аднак неўзабаве стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе, нярэдка ў стартавым складзе. У лістападзе 2018 года атрымаў траўму і выбыў да канца года.

Міжнародная кар’ераПравіць

Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Фінляндыі. 9 студзеня 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Фінляндыі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць Марока (1:0).

ДасягненніПравіць

Зноскі

  1. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  2. Jasse Tuominen // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Туоминен переходит в БАТЭ

СпасылкіПравіць