Ясір Арафат
Ясір Арафат (араб. ياسر عرفات, 24 жніўня 1929, Каір, Егіпет — 11 лістапада 2004, Парыж, Францыя) — лідар нацыянальна-вызваленчага руху Палесціны, кіраўнік Палесцінскай аўтаноміі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1994, разам Шымонам Перэсам і Іцхакам Рабінам).
Ясір Арафат | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. ياسر عرفات | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Махмуд Абас Ахмед Курэі |
||||||
Папярэднік | пасада зацверджаная | ||||||
Пераемнік | Махмуд Абас | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Махмуд Абас | ||||||
Нараджэнне |
24 жніўня 1929 Каір, Егіпет |
||||||
Смерць |
11 лістапада 2004 (75 гадоў) Парыж, Францыя |
||||||
Месца пахавання | Маўзалей Ясіра Арафата, Рамала, Палесцінская аўтаномія | ||||||
Імя пры нараджэнні | араб. محمد ياسر عبد الرحمن عبد الرؤوف عرفات | ||||||
Бацька | Абдэль Рауф Арафат | ||||||
Маці | Захва Абу Сауд аль-Хусейні | ||||||
Жонка | Суха Арафат | ||||||
Дзеці | дачка: Захва | ||||||
Веравызнанне | Іслам (сунізм) | ||||||
Партыя | ФАТХ | ||||||
Адукацыя | Каірскі ўніверсітэт | ||||||
Прафесія | Інжынер | ||||||
Дзейнасць | палітык, інжынер у грамадзянскім будаўніцтве | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Званне | галоўнакамандуючы | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Поўнае імя Магамет Абдэль-Рауф Арафат Аскудва аль-Гусейні. Таксама вядомы як Абу Амар.
Біяграфічныя звесткіПравіць
З дзяцінства Арафат быў вядомы са сваёй мянушкі Ясір, што азначае «лёгкі» па-арабску. Скончыў Каірскі ўніверсітэт (1955).
Адзін з заснавальнікаў (1956) і кіраўнікоў (з 1965) палесцінскай арганізацы аль Фатах. Старшыня (з 1969) Выканкома Арганізацыі вызвалення Палесціны (АВП). Вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Палесцінскага руху супраціўлення (з 1970). У сакавіку 1989 прызначаны Выканкомам АВП прэзідэнтам Дзяржавы Палесціна, абвешчанай на сесіі Нацыянальнага савета Палесціны (парламент у выгнанні) у лістападзе 1988 у г. Алжыр. У 1993 падпісаў ізраільска-палесцінскае пагадненне аб узаемапрызнанні АВП і Ізраіля і аўтаноміі Палесціны.
ЛітаратураПравіць
- Арафат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
Ясір Арафат у Вікіцытатніку | |
Ясір Арафат на Вікісховішчы |