Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў
Яфрэ́м Яўсе́евіч Сакало́ў (нарадзіўся 25 красавіка 1926 года ў в. Равячына, Горацкага раёна Магілёўскай вобласці) — савецкі партыйны дзеяч, Першы сакратар ЦК КПБ з 1987 да 1990 года.
Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў | |||
| |||
---|---|---|---|
1990 — 1990 | |||
| |||
1987 — 1990 | |||
| |||
6 лютага 1987 — 1990 | |||
Папярэднік | Мікалай Мікітавіч Слюнькоў | ||
Пераемнік | Анатоль Аляксандравіч Малафееў | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык | ||
Член у | |||
Нараджэнне | 25 красавіка 1926 (94 гады) | ||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1944—1950 г.г. служыў у Савецкай арміі. З 1955 года Сакалоў сябра Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу. У 1956 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, а ў 1961 годзе Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. У 1965 годзе стаў кіраўніком Брэсцкага абкама прафсаюзу працоўных і служачых сельскай гаспадаркі і нарыхтовак, а потым, у 1967 годзе быў прызначаны першым сакратаром Іванаўскага райкама партыі Брэсцкага вобласці. З 1969 года Яфрэм Сакалоў працаваў у цэнтральным апараце КПБ, быў намеснікам, а з 1975 года ўзначаліў сельскагаспадарчы аддзел КПБ [1]. У Сакалоў 1977 года стаў першым сакратаром Брэсцкага абкама КПБ.
Для жыхароў Брэсцкай вобласці Сакалоў – амаль ідэал кіраўніка. Ніхто ніколі не чуў, каб ён узвысіў голас на падначаленага. Ніхто не бачыў яго нецвярозым. Ніхто не мог падазраваць яго ў хабарніцтве. Усе гады сваёй працы ў Брэсце Яфрэм Яўсеевіч займаўся адным: ён будаваў. Ён будаваў дамы, дарогі і гіганцкія жывёлагадоўчыя комплексы. Ёсць комплекс на 50 тыс. галоў – добра, а будзе на 100 тыс. Увесь СССР павінен есці брэсцкую свініну. І самім брэстчанам павінна хапіць. А калі ёсць гіганцкія сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, да іх павінны весці добрыя дарогі. І людзі павінны жыць у нармальных, зручных дамах. І той факт, што суровага Яфрэма Яўсеевіча ўзнагародзілі Зоркай Героя Працы – адзінага партфункцыянера пры Гарбачове! – а потым выбралі першым сакратаром ЦК КПБ, у вобласці ўспрынялі як належнае. Аляксандр Фядута |
У 1981—1986 гадах Сакалоў быў кандыдатам ў члены ЦК КПСС, а з 1986 года стаў членам ЦК КПСС. У гэтым жа годзе ён быў узнагароджаны Зоркай Героя Працы.
Кіраўнік БеларусіПравіць
З 1987 да 1990 года быў Першым сакратаром ЦК КПБ. У 1990 годзе ўваходзіў у склад Палітбюро ЦК КПСС. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. З 1990 года на пенсіі.
Дзейнасць на пенсііПравіць
У наш час Сакалоў узначальвае Савет Кампартыі Беларусі, з’яўляецца членам рэспубліканскага Савета ветэранаў вайны і працы, Узброеных Сілаў і праваахоўных органаў.
УзнагародыПравіць
- Герой Сацыялістычнай Працы (1986).
- ордэн Леніна (1986).
- ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1967).
- трымя ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971, 1973, 1982).
- знакам «Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі».
- ганаровы жыхар Брэсцкай вобласці.