Яфім Іванавіч Пернікаў

савецкі мастак-графік

Яфім Іванавіч Пернікаў (1903—1966) — савецкі мастак-графік, ілюстратар, афарміцель, плакатыст. Член Саюза мастакоў СССР[2].

Яфім Іванавіч Пернікаў
Дата нараджэння 1903[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1966[1]
Род дзейнасці мастак, графік, ілюстратар, дэкаратар, мастак-плакатыст, ваенны карэспандэнт
Вучоба
Уплыў Уладзімір Андрэевіч Фаворскі
Член у

БіяграфіяПравіць

Яфім Іванавіч Пернікаў нарадзіўся ў Мінску, скончыў працоўную школу (1921), вучыўся ў маскоўскім ВМАТЭІНе на паліграфічным факультэце ва У. А. Фаворскага. Пасля яго заканчэння ў 1930 годзе працаваў у рэкламе, выканаў некалькі плакатаў: «Латарэя Аўтадор. Кошт квітка 50 капеек» (1930)[2].

Працаваў у Музеі Рэвалюцыі СССР(руск.) бел., з 1929 году — загадчыкам мастацкага аддзела ў газетна-часопісным аб’яднанні. З 1931 — супрацоўнічаў з найбуйнейшымі дзяржаўнымі выдавецтвамі краіны, выконваў вокладкі часопісаў, такіх, як «Пионер(руск.) бел.»[2].

З другой паловы 1930-х гадоў у сваёй творчасці актыўна выкарыстаў прыём фотамантажу і элементы канструктывізму, уключаючы і пазнейшыя дзіцячыя кнігі 60-х гадоў: «Вялікая дзічына», «18 гарадоў», «Ударны верш» (усе −1931), "Як машына ў кубікі гуляе "(1963)[2].

Яфім Пернікаў удзельнічаў у афармленні Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі(руск.) бел. ў Маскве, міжнародных выставак (1938—1941)[2].

Працаваў у агітацыйным мастацтве, стварыў фотамантажныя плакаты[2].

Ён аўтар такіх плакатаў, як «За бальшавіцкія калгасы, за заможнае жыццё галасуе савецкае сялянства на выбарах у Вярхоўны Савет СССР» (сумесна з У. Т. Грунталем, 1937), «У справе выпрацоўкі і канчатковага аздаблення Канстытуцыі СССР усенароднае абмеркаванне бясспрэчна прынесла велічэзную карысць» (1937), «Сталінская Канстытуцыя забяспечвае права працоўных на адпачынак» (1937), «Ад ракеты да рэактыўнага самалёта» (1948)[2].

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне ў якасці франтавога карэспандэнта(руск.) бел.; займаўся выпускам баявых лісткоў і плакатаў. Быў паранены, узнагароджаны ордэнамі і медалямі[2].

Пасля вайны працаваў у многіх маскоўскіх выдавецтвах, афармляў кнігі, каталогі, альбомы. Ілюстраваў творы Міхаіла Кальцова(руск.) бел. і Аляксея Талстога («Чорнае золата»), супрацоўнічаў з выдавецтвам Дзіцячае дзяржаўнае выдавецтва (ДЕТГИЗ)(руск.) бел.[2].

СпадчынаПравіць

Графічныя работы мастака захоўваюцца ў гравюрным кабінеце Дзяржаўнага музея выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна, плакаты Я. І. Пернікава — у Самарскім абласным гісторыка-краязнаўчым музеі імя П. У. Алабіна(руск.) бел., у фондах Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі(руск.) бел. і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у прыватным зборы ў Вялікабрытаніі[2].

Зноскі