Яфім Захаравіч Капелян
Яфім Захаравіч Капелян (1912—1975) — савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1973).
Яфім Капелян | |
---|---|
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Яфім Залманавіч Капелян |
Дата нараджэння | 30 сакавіка (12 красавіка) 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 сакавіка 1975 (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Жонка | Lyudmila Makarova[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія |
акцёр тэатра і кіно |
Кар’ера | 1935—1975 |
Узнагароды |
![]() ![]() |
IMDb | 0465748 |
![]() |
Біяграфія
правіцьЯфім Капелян нарадзіўся 30 сакавіка (12 красавіка) 1912 года ў горадзе Рэчыца (цяпер Гомельская вобласць) у сям’і лесанарыхтоўшчыка.
Пасля заканчэння школы ў 1929 годзе прыехаў у Ленінград і некаторы час працаваў токарам на заводзе «Чырвоны Пуцілавец», а затым паступіў у Акадэмію мастацтваў на архітэктурны факультэт, дзе раней навучаліся абодва яго брата. Дзеля заробку ўдзельнічаў у масоўках у спектаклях Вялікага драматычнага тэатра і ў рэшце рэшт паступіў у студыю пры тэатры, дзе яго настаўнікам быў К. К. Цвярскі (у той час галоўны рэжысёр БДТ). Пасля заканчэння студыі (у 1935 годзе) быў прыняты ў трупу тэатра, у якім працаваў да канца жыцця. З прыходам у 1956 годзе Г. А. Таўстаногава на пасаду галоўнага рэжысёра стаў адным з вядучых акцёраў БДТ.
Адначасова здымаўся ў кіно, выканаў мноства яркіх характэрных роляў у фільмах «Няўлоўныя мсціўцы», «Інтэрвенцыя», «Даура», «Вечны кліч», «Саламяны капялюшык». Адна з найбольш вядомых прац — аўтарскі тэкст у тэлесерыяле «Сямнаццаць імгненняў вясны».
Памёр ад інфаркту 6 сакавіка 1975 г. Пахаваны на Літаратарскіх мастках Волкаўскіх могілак у Ленінградзе.
Узнагароды і званні
правіць- Заслужаны артыст РСФСР (1957)
- Лаўрэат Усесаюзнага кінафестывалю ў намінацыі «Прэміі за акцёрскую працу» за 1968 год.
- Народны артыст СССР (1973)
Зноскі
- ↑ Копелян Ефим Захарович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.