Яцкавічы (Брэсцкі раён)

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Я́цкавічы[1] (трансліт.: Jackavičy, руск.: Яцковичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 30 кіламетраў на паўночны захад ад Брэста, за 5,5 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

Вёска
Яцкавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 392 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225044
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212820086
Яцкавічы на карце Беларусі ±
Яцкавічы (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Яцкавічы (Брэсцкі раён)
Яцкавічы (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Яцкавічы (Брэсцкі раён)

Гісторыя правіць

Паводле пісьмовых крыніц старажытная вёска вядома з XVI стагоддзя як сяло — цэнтр войтаўства ў Берасцейскім старостве Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе ў сяле налічвалася 22 дымы, прыбытак 30 коп грошаў.

У XIX стагоддзі вёскі Яцкавічы 1 і Яцкавічы 2 і аднайменны маёнтак знаходзіліся ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Маёнтак складаўся з аднайменнага фальварка і вёскі Яцкавічы 1 належаў Лабаноўскаму і памешчыцы Сузін. Мелася карчма, што размяшчалася ў вёсцы Чэрвінцы. Яцкавічы 2 — дзяржаўная ўласнасць, уваходзілі ў маёнтак Марозавічы. У 1870 годзе ў Яцкавічах 2157 рэвізскіх душ. Паводле перапісу 1897 года адна вёска (110 двароў, 665 жыхароў), у Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 13 жыхароў. Да 20 мая 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Воўчынскага сельсавета[2], да 18 кастрычніка 1982 года — у склад Малазводскага сельсавета Камянецкага раёна[3].

Насельніцтва правіць

  • 169 гаспадарак, 413 жыхароў (2005)
  • 738 жыхароў (1905)
  • 81 двор, 341 жыхар (1921)

Інфраструктура правіць

Праваслаўны храм, аддзяленне сувязі, базавая агульнаадукацыйная школа.

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

  • Сядзібны дом. Знішчаны ў 1997 годзе.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць