Кірылічны алфавіт
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е (Ѐ) Ё Є Ж З
Ѕ И (Ѝ) І Ї Й Ј
К Л Љ М Н Њ О
П Р С Т Ћ Ќ У
Ў Ф Х Ц Ч Џ Ш
Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Гістарычныя літары
(Ҁ) (Ѹ) Ѡ (Ѿ) (Ѻ) Ѣ
Ѥ ІѢ Ѧ Ѫ Ѩ Ѭ
Ѯ Ѱ Ѳ Ѵ (Ѷ) Ын
Літары неславянскіх моў
Ӑ Ӓ Ә Ӛ Ӕ Ғ Ӷ
Ҕ Ӗ Ҽ Ҿ Ӂ Җ Ӝ
Ҙ Ӟ Ӡ Ӥ Ӣ Ӏ Ҋ
Қ Ҟ Ҡ Ӄ Ҝ Ԟ Ӆ
Ӎ Ҥ Ң Ӊ Ӈ Ӧ Ө
Ӫ Ҩ Ҧ Ҏ Ҫ Ҭ Ӳ
Ӱ Ӯ Ү Ұ Ҳ Һ Ҵ
Ӵ Ҷ Ӌ Ҹ Ӹ Ҍ Ӭ
Заўвага. Знакі у дужках
не маюць статусу
(самастойных) літар.

Ѣ, ѣ (яць) — літара гістарычнай кірыліцы і глаголіцы, цяпер ужываецца толькі ў царкоўнаславянскай мове.

У стараславянскай мове пазначала нейкі доўгі галосны, як мяркуецца, [æ:] ці дыфтонг [ie:]. Цікава, што ў глаголіцы няма асобнай літары, адпаведнай ётаванаму А (Ꙗ), так што кірылічныя напісанні ꙗзва, ꙗрость, ꙗсли перадаюцца там з пачатковай літарай яць. Гэтак жа тлумачыцца і назва літары: мяркуюць, што стараслав. ѣть — гэта скажонае ѣдь «ежа».

У Расіі «яць» заставаўся ва ўжытку да рэформы рускай арфаграфіі 1918 года, хаця ўжо ў канцы XIX стагоддзя ў пераважнай большасці рускіх гаворак яго вымаўленне практычна не адрознівалася ад вымаўлення галоснай е (хоць, у адрозненне ад апошняй, гістарычны «яць» у рускай мове пад націскам, як правіла, не пераходзіць у е і не чаргуецца з нулём гука).

Літара яць ужывалася ў старабеларускай мове. У сучаснай беларускай мове ніколі не ўжывалася.

У кірыліцы «яць» звычайна лічыцца 32-й літарай (займае месца ў алфавіце пасля літары Ь), у глаголіцы 33-й па парадку, лікавага значэння не мае.

У невялікай колькасці самых старажытных кірылічных помнікаў сустракаецца таксама адмысловая літара «ётаваны яць».