Запой (фільм)

(Пасля перасылкі з Яшчэ па адной)

«Запой» (дацк.: Druk) — мастацкі фільм 2020 года рэжысёра Томаса Вінтэрберга[6]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Мадс Мікельсен, Томас Бо Ларсен, Ларс Рантэ, Магнус Міланг, Марыя Боневі, Сусе Вольд.

ЗапойM:
дацк.: Druk
Постар фільма
Жанр кінакамедыя і драматычны фільм[2]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кінакампанія Zentropa[d], Film i Väst[d] і Topkapi Films[d]
Працягласць 117 хв.
Бюджэт 4 500 000 €[5]
Краіна
Мова дацкая мова
Год 24 верасня 2020[1], 14 кастрычніка 2020 і 22 ліпеня 2021
IMDb ID 10288566
Афіцыйны сайт (англ.)

Фільм быў узнагароджаны 4 «Еўрапейскімі кінапрэміямі», у тым ліку за найлепшы фільм[7], а таксама Оскарам за найлепшы фільм на замежнай мове[8].

Сюжэт правіць

Марцін, Томі, Петэр і Нікалай — выкладчыкі ў школе невялікага дацкага гарадка. Усе чацвёра стаміліся ад руціны і змірыліся з тым, што нічога значнага ў іх жыццях ужо не адбудзецца. Аднойчы яны сустракаюцца ў рэстаране, каб адзначыць саракагоддзе Нікалая — самага паспяховага з іх — келіхам добрага шампанскага і лыжкай чорнай ікры з гарэлкай. Юбіляр забаўляе сяброў навуковай тэорыяй нарвежскага вучонага Фіна Скэрдэруда: чалавеку ад нараджэння не хапае крышачку алкаголю ў крыві. Калі штодня папаўняць гэты недахоп парай келіхаў віна, павысіцца і ўзровень шчасця, не кажучы пра эфектыўнасць у працы і сямейным жыцці. Нядоўга думаючы, прыяцелі вырашаюць правесці эксперымент — штодня выпіваць і весці назіранні за сабой. І спачатку ідэя Скэрдэруда бліскуча пацвярджаецца.

Акцёрскі склад правіць

   Мадс Мікельсен   –   Марцін
   Томас Бо Ларсен   –   Томі
   Ларс Рантэ[en]   –   Петэр
   Магнус Міланг[da]   –   Нікалай
   Марыя Баневі   –   Трыне
   Сусе Вольд[en]   –   Рэктар

Узнагароды правіць

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 49 кінаўзнагародамі і яшчэ 73 намінацыямі[9].

Зноскі правіць

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Danish Film Database
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  3. а б в г д е ё ж https://web.archive.org/web/20201007205628/https://europeanfilmawards.eu/en_EN/film/another-round.15513 Праверана 22 кастрычніка 2020.
  4. а б в г д е ё ж https://web.archive.org/web/20201007205628/https://europeanfilmawards.eu/en_EN/film/another-round.15513 Праверана 10 лістапада 2020.
  5. https://trustnordisk.com/movie/another-round Праверана 5 ліпеня 2022.
  6. Druk (2020) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 4 сакавіка 2022.
  7. ANOTHER ROUND (англ.). Сайт «Еўрапейскай кінапрэміі». Праверана 13 снежня 2020.
  8. Khatchatourian, Maane. Oscars 2021: The Complete Winners List (англ.). Variety (25 красавіка 2021). Праверана 27 красавіка 2021.
  9. Druk — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 4 сакавіка 2022.

Спасылкі правіць