Яўгеній Іванавіч Чыжык

Яўгеній Іванавіч Чыжык (28 кастрычніка 1938, в. Дарашэвічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1972), прафесар (1993). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999).

Яўгеній Іванавіч Чыжык
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1938(1938-10-28) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

БіяграфіяПравіць

Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1965), Маскоўскі аўтамабільна-дарожны інстытут (аспірантура, 1972).

Працаваў у Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (1966—1992, у 1973—1975 — дэкан факультэта, з 1975 — прарэктар), Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання (1992—2003, рэктар), Беларуска-Расійскім універсітэце (2003—2010, аўтамеханічны факультэт, кафедра «Будаўнічыя, дарожныя, пад’ёмна-транспартныя машыны і абсталяванне», прафесар).

Навуковыя інтарэсы: землярыйна-транспартныя машыны; даследаванне працэсаў распрацоўкі грунтоў газамеханічнымі спосабамі; падрыхтоўка інжынерных кадраў.

ЛітаратураПравіць

  • Исследование процесса разработки грунтов рабочими органами землеройных машин, оборудованных взрывными устройствами, методами физического моделирования : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 184 / Чижик Евгений Иванович. — Москва, 1972. (руск.) 
  • Чыжык Яўген Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 301. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Чижик Евгений Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 544—545. (руск.) 
  • Чижик Евгений Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 474. (руск.) 
  • Чижик Евгений Иванович // Профессорско-преподавательский состав ММИ — МГТУ — Белорусско-Российского университета (1961—2006). — Могилёв, 2009. — С. 76. (руск.) 
  • Чижик Евгений Иванович // 40 лет Могилёвскому государственному университету продовольствия. — Минск, 2013. — С. 78. (руск.)