Яўген IV (Папа Рымскі)
Яўген IV (лац.: Eugenius PP. IV, свецкае імя: Габрыэле Кандульмер, італ. Gabriele Condulmer; 1383 — 23 лютага 1447) — папа рымскі з 3 сакавіка 1431 па 23 лютага 1447 года.
Яўген IV | ||
---|---|---|
італ.: Gabriele Condulmer | ||
![]() | ||
![]() | ||
|
||
3 сакавіка 1431 — 23 лютага 1447 | ||
Каранацыя | 11 сакавіка 1431 | |
Царква | Рымска-каталіцкая царква | |
Папярэднік | Марцін V | |
Пераемнік | Мікалай V | |
Нараджэнне |
1383 Венецыя, Венецыянская рэспубліка |
|
Смерць |
23 лютага 1447 Рым |
|
Пахаванне | ||
Дынастыя | Condulmer family[d] | |
Бацька | Q62122631? | |
Маці | Q62119732? | |
Прыняцце свяшчэннага сану | невядома | |
Кардынал з | 1408 | |
![]() |
Знешняя палітыка Яўгена IVПравіць
Арганізаваны кардыналам Чэзарыні крыжовы паход, у якім галоўная роля выпала на долю караля Польшчы і Венгрыі Уладзіслава, скончыўся паразай пад Варнай (1444). Прагерманская палітыка Яўгена IV, у якой пасроднікам быў тагачасны імператарскі сакратар, паэт і дыпламат Энеа Сільвіа Пікаламіні (пазней Папа Пій II), узмацніла жорсткасць антыпапскай пазіцыі караля Францыі. У 1438 Карл VII зацвердзіў прынятую французскім духавенствам «Прагматычную санкцыю», якая абвясціла прымат сабора над Папствам і сфармулявала асновы так званай свабоды галіканскай царквы. Гэты акт быў на працягу наступных стагоддзяў прадметам вострых спрэчак паміж апостальскай сталіцай і французскім каталіцызмам. Хоць значную частку свайго пантыфіката Яўген правёў у Фларэнцыі, ён прыклаў вялікія намаганні, каб вярнуць Рыму былы бляск. Дзякуючы яго высілкам у Вечны горад прыехала шмат выбітных гуманістаў, мысліцеляў, пісьменнікаў, мастакоў, скульптараў і музыкантаў.