Яўгенія Катава, таксама вядомая як Жэня Катава (англ.: Zhenya Katava) — беларуская мадэль.

Яўгенія Катава
Род дзейнасці мадэль
Дата нараджэння 31 сакавіка 1994(1994-03-31) (30 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства

Біяграфія правіць

Пачала кар’еру мадэлі ў 2011 годзе, яе рост 1,80 м, мае каштанавыя валасы і зялёныя вочы. У 2011 годзе ўдзельнічала ў дэфіле брэнда Costello Tagliapietra  (англ.). У 2012 працавала з Джорджа Армані і Эрмана Сервіка. У 2013 была мадэллю Тані Тэйлар, Філіпа Плейна  (руск.), Рэйчэл Зоўі  (руск.), Наіма Хана  (англ.) і Ніколь Мілер  (англ.). Яна тры разы ўдзельнічала ў паказах Dolce & Gabbana  (англ.) і Cushnie et Ochs  (англ.)[1].

У лютым 2016 года з’явілася на вокладцы «Harper’s Bazaar Serbia», сербскім выданні «Harper’s Bazaar  (руск.)», фатографам выступіў Ёсі Міхаэлі[2] .

У 2017 годзе прадстаўляла новы парфум Aura  (англ.) ад Цьеры Мюглера[3] .

У 2015-18 годзе мела стасункі з Артурам Кульковым  (руск.)[4].

Асабістае жыццё правіць

23 ліпеня ў мінскім рэстаране «Лябяжы», які размешчаны на тэрыторыі аднайменнага заказніка, адбылася беларускае «вяселле года»: Яўгенія Катава ажанілася з сынам уладальніка сеткі «Віталюр» Віталём Яцуком. Падчас свята ў непасрэднай блізкасці ад заказніка быў арганізаваны гучны феерверк, які мог учыніць значныя нязручнасці рэдкім відам птушак, што жывуць на ахоўнай тэрыторыі, і вызваў грамадскую незадаволенасць, паколькі відавочна парушыў дзеючае заканадаўства[5][6].

Зноскі

Спасылкі правіць