Яўгенія Еўдакімаўна Мальчэўская

(Пасля перасылкі з Яўгенія Мальчэўская)

Яўгенія Еўдакімаўна Мальчэўская (па мужу Крыжаноўская; 25 жніўня 1949, вёска Замошша, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 18 студзеня 2008, Віцебск) — беларуская паэтэса.

Яўгенія Еўдакімаўна Мальчэўская
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 жніўня 1949(1949-08-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 студзеня 2008(2008-01-18) (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, паэтка
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Вучылася спачатку ў Замошскай пачатковай школе, потым у Заслонаўскай сярэдняй школе. Пасля паступіла ў Бабруйскі тэхнікум гумавай прамысловасці (1965), пасля заканчэння якога (1969) атрымала спецыяльнасць тэхніка-тэхнолага і працавала прасоўшчыцай-вулканізатаршай на Бабруйскім заводзе гумавых вырабаў. У 1970 г. прызначана карэктарам рэдакцыі бабруйскай аб’яднанай газеты «Камуніст», у 1972—1973 гг. супрацоўнік рэдакцыі чашніцкай раённай газеты «Чырвоны прамень», у 1973—1978 гг. вучылася на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта БДУ. Пасля яго заканчэння накіравана на працу ў Раванічы (Чэрвеньскі раён), дзе выкладала ў школе беларускую мову і літаратуру. У 1980 г. пераехала з мужам на Віцебшчыну і працавала ў школе працоўнай моладзі. З 1987 г. выкладала беларускую мову ў школе г. Талачына, з 1989 г. — у сярэдняй школе № 40 г. Віцебск, а затым (да выхаду на пенсію) працавала карэспандэнтам у абласных выданнях «Віцебскі рабочы» і «Выбар», уласным карэспандэнтам па Віцебскай вобласці ў газеце «Белорусская нива».

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў‎ з 1990 года.

Творчасць правіць

Першыя вершы Я. Мальчэўскай «Залатая мяцеліца», «Серабрыліся ля хат таполі…» і інш. з’явіліся ў 1969 годзе ў газеце «Магілёўская праўда». Затым яе вершы змяшчаліся ў калектыўных зборніках «Вёсны», «Нашчадкі», «Любі будзёны дзень», «Дзень добры, мама», «Дзень паэзіі», у раённым, абласным, рэспубліканскім друку. Аўтар паэтычнага цыкла «Святло асенняе зярнят» (у зб. «Нашчадкі»), зборніка «Залежнасць». Асноўнае ў яе вершах — любоў да Радзімы, яе народа. Пачуццё кахання, сяброўства, узаемаадносіны паміж людзьмі, іх заклапочанасць праблемамі сучаснасці. З’яўляецца аўтарам апавяданняў «Мачаха», «Яраслаўна».

Зноскі

Літаратура правіць

  • Мальчэўская Яўгенія // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1994. — Т. 4. — С. 203—204.
  • Мальчэўская Яўгенія // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік /склад. А. К. Гардзіцкі. — Мн., 1994. — С. 362—363.