Яўгенія Паўлаўна Сцяпанава

Яўгенія Паўлаўна Ігнаценка, па нараджэнні Сцяпанава (нар. 10 мая 1995, Мінск, Беларусь) — беларуская баскетбалістка. Лёгкі форвард. Выступала за моладзевую зборную Беларусі.

Баскетбол
Яўгенія Паўлаўна Сцяпанава
Нарадзіўся 10 мая 1995(1995-05-10) (29 гадоў)
Мінск, Беларусь
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 175 см
Вага 73 кг
Пазіцыя лёгкі форвард
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2014 Беларусь Бярэзіна-РЦАР
2014—2024 Беларусь Мінск
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія

правіць

Выхаванка СДзЮШАР «Гарызонт». Першы трэнер — Марыя Іванаўна Сялюніна.

Гульнявую кар’еру пачынала ў 2011 годзе ў барысаўскай «Бярэзіне-РЦАР». Пасля её расфарміравання ў 2014 годзе перайшла ў «Цмокі-Мінск»[1]. Была капітанам каманды (сезоны 2016/17—2020/21 і 2022/23)[2][3][4].

Выступала за зборныя Беларусі U-16 (2010), U-18 (2013) і U-20 (2014). У 2017 годзе прыцягвалася ў жаночую зборную Беларусі[5], стала з ёй пераможцай Кубка Халіпскага-2017[6][7].

З 2024 года — галоўны трэнер казахскага клуба «Барсы Атырау»[8].

Кар’ера

правіць

Дасягненні

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць