Яўген Іванавіч Іванчанка

Яўге́н Іва́навіч Іва́нчанка (27 чэрвеня 1943, г. Глазаў, Удмурцкая АССР, РСФСР — 3 лістапада 2023) — беларускі плывец, педагог, спецыяліст у вобласці тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Доктар педагагічных навук (1993), прафесар (1994). Заслужаны трэнер БССР (1976), СССР (1981).

Яўген Іванавіч Іванчанка
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя плаванне[d]
Нарадзіўся 27 чэрвеня 1943(1943-06-27)
Памёр 3 лістапада 2023(2023-11-03)[1] (80 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 27 чэрвеня 1943 года ў г. Глазаў Удмурцкай АССР.

Чэмпіён і рэкардсмен Беларусі 19611963 па плаванні. Скончыў у 1966 годзе Беларускі інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці «Фізічная культура і спорт». У 19661967 гадах — трэнер Спартыўнага клуба Арміі Беларускай ваеннай акругі. У 19671974 гадах выкладаў у Беларускім інстытуце фізічнай культуры. У 1973 годзе скончыў аспірантуру Дзяржаўнага цэнтральнага інстытута фізічнай культуры ў Маскве. У 19751984 гадах — трэнер зборнай каманды СССР па плаванні.

З 1989 года працаваў ў Акадэміі фізічнага выхавання і спорту. У 19952003 гадах — першы прарэктар.

Памёр 3 лістапада 2023 года[2].

Творчасць правіць

Аўтар навучальных і метадычных дапаможнікаў, у т.л. «Плаванне ў комплексе ГПА» (1976, з Г. Э. Васілеўскім), «Навука пра спартыўнае плаванне» (1993), «Тэорыя і практыка спорту» (ч. 1—З, 19961997).

Займаецца літаратурнай творчасцю, піша артыкулы, нарысы, апавяданні, аповесці.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Иванченко Евгений Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 698.
  • Иванченко Евгений Иванович // Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 206.