Яўген Іванавіч Бычкоў

Уладзімір Іванавіч Бычкоў (1858, г. Горкі, Магілёўская губерня — ?[1]) — расійскі рэвалюцыянер, брат рэвалюцыянераў Аляксандра і Уладзіміра Бычковых[1][2].

Яўген Іванавіч Бычкоў
Род дзейнасці рэвалюцыянер
Дата нараджэння 1858
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Месца смерці
Грамадзянства Расійская імперыя

Біяграфія правіць

З дваран. Бацька — інжынер-тэхнолаг, дырэктар цукровага завода, затым акцызны чыноўнік. Нарадзіўся ў 1861 годзе ў Горках Магілёўскай губерні, дзе ў той час яго бацька служыў лабарантам Земляробчага Горыгорацкага інстытута[3].

Паступіў у Кіеўскае пяхотнае вучылішча, пасля заканчэння якога служыў у пачатку 1880-х г.г. прапаршчыкам ў 48-м рэзервовым батальёне ў Кіеве[2].

У Кіеве разам з І. Лявінскім, Баранавай і Ціхановічам[2] арганізоўваў ваенныя гурткі нарадавольцаў.

Арыштаваны 30 сакавіка 1881 года[2] (паводле іншых звестак 11 кастрычніка 1881[1]) з братамі і высланы з Кіева ў г. Балту (Падольскай губерні), адкуль звязаўся з М. Ашанбрэнерам  (руск.). Пазней вярнуўся ў Кіеў, дзе 6 студзеня 1884 г. зноў арыштаваны і прыцягнуты да дазнання па справе аб забойстве Судзейкіна  (руск.). Вызвалены 16 мая 1884 года з турмы і падпарадкаваны асобаму нагляду ў Кіеве[2].

Звольнены ў запас арміі вышэйшым загадам ад 31 студзеня 1884 г. у чыне прапаршчыка. Па найвысокаму загаду ад 19 лістапада 1886 г. па прыняццю ў пакаранне папярэдняга ўтрымання пад вартай падпарадкаваны галоснаму нагляду на 2 гады ў абраным месцы жыхарства — м. Багуслаў (Канеўскі павет, Кіеўская губерня). У 1888 годзе па вызваленні ад галоснага нагляду падпарадкаваны нягласнаму, спыненне па распараджэнні дэпартамента паліцыі ад 22 красавіка 1892 года (цыркуляр 19 чэрвеня 1892)[2]. У маі 1889 пераехаў у Жытомір (Валынская губерня), у 1893 г. служыў малодшым няштатным кантралёрам вінакурных заводаў у м. Чуднаве (Жытомірскі павет)[2]. У 1893 г. залічаны ў штат па акцызнаму ведамству Валынскай губерні.

Памёр у Жытоміры[2].

Зноскі

  1. а б в Бычков Евгений Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 96. — 737 с.
  2. а б в г д е ё ж Бычков Евгений Иванович(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Бычков Владимир Иванович — Революционеры — Яндекс. Словари(недаступная спасылка) (руск.)