Яўген Іванавіч Кудзінаў

Яўген Іванавіч Кудзінаў (нар. 10 лістапада 1929, в. Касар, Чэрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі кіраўнік калгаса, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Яўген Іванавіч Кудзінаў
Дата нараджэння 10 лістапада 1929(1929-11-10) (93 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

БіяграфіяПравіць

Пасля Вялікай Айчыннай вайны скончыў сямігодку і паступіў у Магілёўскае педагагічнае вучылішча. Па заканчэнні вучылішча ў 1948 годзе накіраваны на працу настаўнікам у Хвалаўскую пачатковую школу Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1950—1953 гадах служыў у Савецкай арміі, дзе атрымаў званне лейтэнанта. Пасля дэмабілізацыі працаваў дырэктарам Чабахскай базавай школы Пружанскага раёна, завочна скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна. У 1960 годзе назначаны дырэктарам Дабучынскай пачатковай школы. Праз год пераведзены на партыйную работу, узначаліў партарганізацыю калгаса «Рассвет» у в. Калядзічы, працаваў намеснікам старшыні, засвойваў складаную навуку земляробства. У 1962—1964 гадах вучыўся ў Мінскай вышэйшай партыйнай школе пры ЦК КПБ. Працаваў інструктарам Брэсцкага абкама КПБ.

У 1965 годзе абраны старшынёй калгаса «Рассвет», які тады лічыўся адстаючым. Старшыня правёў вялікую работу па арганізацыі працы і ўмацаванні дысцыпліны, рацыянальным выкарыстанні зямлі, матэрыяльным стымуляванні работнікаў. У канцы 1960-х быў адным з першых ініцыятараў выплаты калгаснікам зарплаты, якая хутка вырасла з 12 да 100 рублёў. У 1970-я гадах калгас выйшаў на лідыруючыя пазіцыі ў Брэсцкай вобласці.

У 2001 годзе выйшаў на пенсію, пераехаў на жыхарства ў Брэст. Дэлегат IV (2010) і V (2016) Усебеларускіх народных сходаў.

УзнагародыПравіць

17 жніўня 1988 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за дасягнутыя высокія вынікі працы прысвоена ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат». Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1986). Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна (2008). Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1988), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1973), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Дружбы народаў (1982), беларускім ордэнам Айчыны ІІІ ступені (1999), медалём «За трудовое отличие» (1966) і інш.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Кудинов Евгений Иванович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник / сост. И. Н. Кулан [и др.]. Минск, 2014. С. 134.
  • Кудзінаў Яўген Іванавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Пружанскага раёна. Мінск, 1992. С. 419—420.
  • Кудзінаў, Я. Яўген Кудзінаў, Герой Сацыялістычнай Працы: Светлае ранне над краем : [адказы на пытаннi анкеты «НТ»] / Яўген Кудзінаў // Народная трыбуна. 2003. 4 кастрычніка.