Яўген Іванавіч Постнікаў

расійскі і казахстанскі футбаліст

Яўген Постнікаў (нар. 16 красавіка 1986, Стары Аскол) — расійскі і казахстанскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Казахстана (2018—2019).

Футбол
Яўген Постнікаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Іванавіч Постнікаў
Нарадзіўся 16 красавіка 1986(1986-04-16)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства  Расія
 Казахстан
Рост 189 см
Вага 85 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Нумар 44
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Расія Дынама (Масква) 0 (0)
2006—2007 Латвія Даўгава (Даўгаўпілс) 19 (0)
2008—2009 Расія Задыяк-Аскол (Стары Аскол) 47 (3)
2009—2010 Расія Тарпеда-ЗІЛ (Масква) 15 (1)
2010—2011 Латвія Вэнтспілс 47 (4)
2012—2013 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 59 (3)
2014—2020 Казахстан Астана (Нурсултан) 149 (2)
2016   Латвія Вэнтспілс 9 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2018—2019 Казахстан Казахстан 8 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 лістапада 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 лістапада 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Гуляў у Расіі і Латвіі. Улетку 2011 у складзе «Вэнтспілса» удзельнічаў у матчах Лігі Еўропы супраць салігорскага «Шахцёра», быў заўважаны і на наступны год перайшоў у салігорскі клуб, дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам.

Па заканчэнні сезону 2013 (у якім дапамог салігорцам здабыць чарговае срэбра) адправіўся на прагляд у казахстанскі «Іртыш», які па выніках прагляду прапанаваў кантракт[3]. Але бакі не змаглі дамовіцца і ў лютым 2014 Яўген апынуўся ў лагеры іншага казахстанскага клуба — «Астаны»[4].

У сакавіку 2013 падпісаў з «Астаной» кантракт, адначасова прыняўшы грамадзянства Казахстана[5]. У сярэдзіне сезону 2014 замацаваўся ў асноўным складзе сталічнай каманды і дапамог ёй стаць чэмпіёнам Казахстана. У 2015 годзе, выступаючы за «Астану» ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, забіў вырашальны гол у браму фінскага ХІКа, дзякуючы чаму казахстанскі клуб атрымаў перамогу (4:3) і ў далейшым здолеў упершыню ў гісторыі выйсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

У жніўні 2016 года падоўжыў кантракт з «Астаной» і адразу адправіўся ў арэнду ў «Вэнтспілс». У пачатку 2017 года вярнуўся ў казахстанскі клуб і зноў атрымаў месца ў аснове. У лютым 2021 года пакінуў «Астану» і вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера правіць

Пасля прыняцця грамадзянства Казахстана атрымаў магчымасць выступаць за нацыянальную зборную Казахстана, у складзе якой дэбютаваў 23 сакавіка 2018 года ў таварыскім матчы супраць Венгрыі.

Дасягненні правіць

Зноскі