Яўген Ігаравіч Сакута

беларускі футбаліст

Яўген Сакута (нар. 3 лютага 2000, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца дзяржынскага «Арсенала».

Футбол
Яўген Сакута
Поўнае імя Яўген Ігаравіч Сакута
Нарадзіўся 3 лютага 2000(2000-02-03)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 172 см
Вага 60 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Арсенал
Нумар 77
Маладзёжныя клубы
0000—2017 Беларусь Нёман (Гродна)
2015—2017   Беларусь РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2022 Беларусь Нёман (Гродна) 12 (0)
2018   Беларусь Смаргонь 6 (0)
2020   Беларусь Хваля (Пінск) 11 (1)
2021   Беларусь Белшына (Бабруйск) 28 (0)
2023— Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 31 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (0)
2018 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 красавіка 2022

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец гродзенскай СДЮШАР «Нёман», у пачатку 2015 года далучыўся да Акадэміі АБФФ. Па заканчэнні навучання ў ліпені 2017 года вярнуўся ў «Нёман», дзе стаў выступаць за дубль. У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[2], дзе правёў 6 матчаў у Першай лізе. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года пакінуў смаргонскі клуб.

У 2019—2020 гадах гуляў за дубль «Нёмана», у ліпені 2020 года быў арандаваны пінскай «Хваляй»[3], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У сакавіку 2021 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на два гады і на правах арэнды далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[4]. У бабруйскай камандзе пераважна выхадзіў на замену, дапамог «Белшыне» па выніках сезона 2021 вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Нёман»[5] і са студзеня 2022 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з гродзенскай камандай. 16 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Іслаччу» (1:1). У далейшым працягваў часам выхадзіць на замену.

У сакавіку 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Нёманам»[6] і неўзабаве стаў іграком дзяржынскага «Арсенала»[7]. Па выніках сезона 2023 дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з дзяржынскім клубам[8].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2016 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2017 года — у элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (2) дубль Нёман   12 2
2018 (1) дубль Нёман   13 1
2018 (2) Д2 Смаргонь   6 0
2019 дубль Нёман   27 8
2020 (1) дубль Нёман   16 4
2020 (2) Д2 Хваля   11 1
2021 Д2 Белшына   28 0
2022 Д1 Нёман   12 0
2023 Д2 Арсенал   31 2

Крыніцы правіць

  1. а б в https://www.fcneman.by/by/komanda/main/261.html
  2. Три футболиста дублирующего состава "Немана" вторую часть сезона на правах аренды проведут в "Сморгони" (руск.). football.by (25 ліпеня 2018). Праверана 5 снежня 2023.
  3. "Неман" отдал Сакуту в аренду "Волне" (руск.). football.by (31 ліпеня 2020). Праверана 5 снежня 2023.
  4. Евгений Сакута заключил контракт с "Белшиной" (руск.). football.by (5 сакавіка 2021). Праверана 5 снежня 2023.
  5. Контракты закончившиеся и действующие (руск.). Афіцыйны сайт гродзенскага «Нёмана» (8 снежня 2021). Праверана 5 снежня 2023.
  6. "Неман" расстался с Евгением Сакутой (руск.). football.by (3 сакавіка 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  7. Сакута и Халимончик стали игроками "Арсенала" (руск.). football.by (10 сакавіка 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  8. Дзержинский "Арсенал" продлил контракт с полузащитником (руск.). football.by (25 лютага 2024). Праверана 27 лютага 2024.

Спасылкі правіць