Яўген Аляксандравіч Бяласін

Яўге́н Аляксандравіч Бяласін (9 чэрвеня 1954, Грынявічы — 10 сакавіка 2022, Брэст[1]) — беларускі германіст, перакладчык, журналіст.

Яўген Аляксандравіч Бяласін
Род дзейнасці перакладчык, журналіст, пісьменнік
Дата нараджэння 9 чэрвеня 1954(1954-06-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 2022(2022-03-10) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Яўген Аляксандравіч Бяласін нарадзіўся 9 чэрвеня 1954 года ў вёсцы Грынявічы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці БССР. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1975 год). Працаваў у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1979—2001). Першы выкладчык факультэту замежных моў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994). У 1990-я — 2000-я гады быў дырэктарам Брэсцкага філіяла Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага Цэнтра. У 2001 годзе атрымаў забарону на прафесію. З гэтага часу — германіст, журналіст, літаратар.

Як перакладчык з нямецкай мовы згадваецца ў Беларускай энцыклапедыі. Перакладаў таксама з англійскай, польскай моў і з розных моў на нямецкую.

Памёр вечарам 10 сакавіка пасля ўскладненняў, выкліканых каранавірусам.

Памёр 10 сакавіка 2022 года ў Брэсце. Пахаваны на Паўночных могілках пад Брэстам[2].

Зноскі

  1. Памёр германіст і перакладчык з Берасця Яўген Бяласін(недаступная спасылка), Наша Ніва 10-03-2022
  2. Брэская — Гарэцкі – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 23 ліпеня 2024.