Яўген Аляксандравіч Еўсцігнееў

Яўген Александровіч Еўсцігнееў (9 кастрычніка 1926, Ніжні Ноўгарад, РСФСР — 4 сакавіка 1992, Лондан, Вялікабрытанія) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны педагог; народны артыст СССР (1983), кавалер ордэна Леніна (1986), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1974) і Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1990).

Яўген Аляксандравіч Еўсцігнееў
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1926(1926-10-09)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 сакавіка 1992(1992-03-04)[1] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Галіна Барысаўна Волчак, Irina Konstantinova Tsyvina[d] і Liliya Yevstigneyeva[d]
Дзеці Denis Yevstigneyev[d] і Maria Selyanskaya[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёр, кінаакцёр, тэатральны педагог, педагог
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых The Crystal Turandot
IMDb ID 0422392
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З 1957 года — акцёр тэатра «Сучаснік». Першую сваю значную ролю ў тэатры сыграў у 1960 годзе ў спектаклі «Голы кароль» паводле п’есы Я. Л. Шварца. У 1964 годзе сыграў ролю Дыніна ў дэбютным фільме рэжысёра Э. Г. Клімава «Сардэчна запрашаем, або Староннім уваход забаронены».

У 1971 годзе ўслед за А. М. Яфрэмавым перайшоў у трупу МХАТа. Першай яго роляй на новай сцэне стаў Валодзя ў спектаклі «Валянцін і Валянціна» паводле п’есы М. М. Рошчына.

У 1988 годзе сыграў ролю прафесара Праабражэнскага ў двухсерыйным тэлефільме «Сабачае сэрца».

На мяжы 1990-х гадоў сыграў у Тэатры Антона Чэхава Фірса ў «Вішнёвым садзе», у 1991 годзе — у АРТэлі АРТыстаў Сяргея Юрскага — Глава ў спектаклі «Гульцы-XXI».

Агулам зняўся больш у ста стужках у кіно і на тэлебачанні. Акрамя вышэйпералічаных фільмаў запамінальныя ўдалыя ролі былі ў фільмах «Зімовы вечар у Гаграх», «Сцеражыся аўтамабіля», «Залатое цяля», «Старыя-разбойнікі», «Семнаццаць імгненняў вясны», «Неверагодныя прыгоды італьянцаў у Расіі», «Месца сустрэчы змяніць нельга», «Стары Новы год», «Гардэмарыны, наперад!», «Начныя забавы». Апошняй роляй акцёра ў кіно быў цар Іван Грозны ў фільме В. І. Ускова і В. А. Краснапольскага «Ярмак».

У 1976—1985 гадах вёў педагагічную працу ў Школе-студыі МХАТ, з 1977 года — прафесар. Таксама выкладаў на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў і рэжысёраў курс акцёрскага майстэрства.

Зноскі

  1. а б в г Кругасвет — 2000.
  2. Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.

Літаратура правіць