Яўген Аляксандравіч Еўтушэнка

Яўген Аляксандравіч Еўтушэнка (руск.: Евге́ний Алекса́ндрович Евтуше́нко; 18 ліпеня 1933, горад Зіма, Іркуцкая вобласць1 красавіка 2017, Талса, Аклахома, ЗША) — рускі паэт.

Яўген Аляксандравіч Еўтушэнка
руск.: Евгений Евтушенко
руск.: Евгений Александрович Евтушенко
Імя пры нараджэнні руск.: Евгений Александрович Гангнус
Род дзейнасці паэт, раманіст, сцэнарыст, рэжысёр, акцёр, настаўнік, кінарэжысёр, пісьменнік, празаік, публіцыст, фатограф
Дата нараджэння 18 ліпеня 1932(1932-07-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 2017(2017-04-01)[2][1] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Q125631960?
Жонка Bella Akhmadulina[d] і Джэн Батлер[d]
Дзеці Аляксандр Яўгенавіч Еўтушэнка[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» медаль «Абаронцу вольнай Расіі»
Дзяржаўная прэмія СССР
Order of Bernardo O'Higgins Order "Polar Star" (Yakutia)
honorary citizen of Karelia
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя М.Горкага (1951-54). Друкуецца з 1949 года. Паэзія вызначаецца незалежнасцю пазіцыі, вострай пастаноўкай складаных маральных і сацыяльных пытанняў, праблем грамадзянскасці, міжнароднай палітыкі, гуманістычным і антываенным пафасам (зборнікі «Разведчыкі будучага», 1952, «Шаша энтузіястаў», 1956, «Яблык», 1960, «Інтымная лірыка», 1973, «Зварка выбухам», 1980, «Грамадзяне, паслухайце мяне…», 1989, і іншыя паэмы «Брацкая ГЭС», 1965, «Мама і нейтронная бомба», 1982, за апошнюю Дзяржаўная прэмія СССР 1984). Выступае як празаік, публіцыст і крытык (зборнікі артыкулаў «Талент ёсць цуд невыпадковы», 1980, «Пункт апоры», 1981, раманы «Ягадныя мясціны», 1982, «Не памірай пасля смерці», 1993). Паставіў фільмы «Дзіцячы сад» (1984), «Пахаванне Сталіна» (1991), здымаўся ў іх.

На беларускую мову творы Еўтушэнка пераклалі Рыгор Барадулін, Артур Вольскі, Анатоль Вярцінскі, В.Макарэвіч, У.Нядзведскі.

Зноскі

  1. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. а б Legendary Russian poet Yevtushenko dies in US — 1904. Праверана 1 красавіка 2017.
  3. NNDB — 2002.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць