Яўген Аляксандравіч Фёдараў
Яўген Аляксандравіч Фёдараў (нар. 15 студзеня 1897, Відзы, Ковенская губерня— 2 сакавіка 1961, Ленінград) — пісьменнік.
Яўген Аляксандравіч Фёдараў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Антон Марута[1], Валентин Плугов[1], Ев. Ф.[1], землеустроитель А. Марута[1], З. Фёдоров[1], Олег Ручьёв[1] і Парткор Е. Ф.[1] |
Дата нараджэння | 15 (27) студзеня 1897[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 красавіка 1961[2][1] (64 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, навеліст |
Жанр | раман, аповесць[d], нарыс і апавяданне |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьДзяцінства прайшло па-за межамі Беларусі — на Паўднёвым Урале, што абумовіла тэмы яго творчасці. Атрымаў пачатковую адукацыю ў школе і ў ваенна-тапаграфічным вучылішчы, якое скончыў у 1918 годзе.
Удзельнік Грамадзянскай вайны, ваяваў на Заходніх і Усходніх франтах. У 1922—1932 гадах займаў значныя пасады ў народнай гаспадарцы — кіраваў землеўпарадкаваннем у Сталінградзе, Віцебску, быў дырэктарам зямельных трэстаў у Горкім, Растове-на-Доне, Ленінградзе. Адначасова займаўся літаратурнай працай, у розныя гады супрацоўнічаў з газетамі «Деревенская коммуна» (Ленінград), «Витебские известия», друкаваўся ў розных выданнях з 1916 года.
У 1931 годзе скончыў экстэрнам Маскоўскі інстытут землеўпарадкавання. У даваенны перыяд некалькі гадоў працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам АН СССР, стаў прафесійным пісьменнікам, увайшоў у Саюз сялянскіх пісьменнікаў, з 1937 года ўвайшоў у Саюз савецкіх пісьменнікаў.
3 самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт. Ваяваў на паўночна-заходнім кірунку, быў у партызанскіх злучэннях, удзельнічаў у прарыве блакады Ленінграда.
Творчасць
правіцьАсноўныя тэмы твораў — гісторыя Урала і Сібіры, Грамадзянская вайна — трылогія «Каменный пояс», «Ермак» і інш.
Узнагароды
правіцьЛітаратура
правіць- Таленавіты пісьменнік // Віцебскі рабочы. — 1957. — 20 студз. — С. 3.
- Фёдараў Яўген Аляксандравіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 290—291.
- Фёдараў Яўген Аляксандравіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 171—172.
- Фёдараў Яўген Аляксандравіч // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.]; уклад. К. С. Шыдлоўскі; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 1998. — С. 595.
- ↑ а б в г д е ё ж з Фёдоров Евгений Александрович // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ ФЁДОРОВ Евгений Александрович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 569–571. — ISBN 5-94848-307-X