Яўген Аляксандравіч Якаўлеў

Яўген Аляксандравіч Якаўлеў (11 лістапада 1949, Астрахань) — беларускі архітэктар.

Яўген Аляксандравіч Якаўлеў
Дата нараджэння 11 лістапада 1949(1949-11-11) (72 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1973 годзе. Працаваў у Віцебскграмадзянпраекце, Беларускім філіяле УНДІТЭ, у ІБіА Дзяржбуда БССР, з 1982 года — старшы архітэктар у Паўнзахдзіпрамясамалпраме, з 1987 года — мастак-дэкаратар кінастудыі «Беларусьфільм».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.

ТворчасцьПравіць

Асноўныя працы: забудова цэнтра г. Ушачы, добраўпарадкаванне Цэнтральнай плошчы, 4-, 5-, 9-павярховыя жылыя дамы ў г. Ушачы (19741976), эксперыментальныя жылыя дамы ў г. Падсвілле (1974) і Віцебску (1975), уніфікаваныя вырабы з кангруэнтных элементаў для сельскай гаспадаркі і прамысловасці (збожжасховішчы, складскія і вытворчыя памяшканні).

Зноскі

ЛітаратураПравіць