Яўген Аляксеевіч Іваноў

Яўген Аляксеевіч Іваноў (18 снежня 1924, г. Арэнбург, Расія — 3 ліпеня 1985) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1969), прафесар (1970). Член-карэспандэнт АН БССР (1977). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Яўген Аляксеевіч Іваноў
Дата нараджэння 18 снежня 1924(1924-12-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 ліпеня 1985(1985-07-03) (60 гадоў)
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1969)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Пінскі настаўніцкі інстытут (1950), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1956; аспірантура, 1959).

Працаваў у школах Брэсцкай вобласці (1946—1956; Антопальская СШ, Галоўчыцкая 7-гадовая школа, Імянінская СШ), Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага (з 1959, выкладчык кафедры элементарнай матэматыкі), Інстытуце матэматыкі АН БССР (з 1962, старшы навуковы супрацоўнік, з 1965 — загадчык лабараторыі матэматычнай фізікі), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1970, дэкан факультэта прыкладной матэматыкі, адначасова загадчык кафедры ўраўненняў матэматычнай фізікі).

Навуковыя інтарэсы: матэматычная тэорыя дыфракцыі хваль; матэматычнае мадэляванне працэсаў у многазвязных электрадынамічных структурах.

Бібліяграфія правіць

  • Дифракция электромагнитных волн на некоторых сложных препятствиях : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 041 / Е. А. Иванов. — Минск, 1968.
  • Дифракция на эллиптических цилиндрах и сфероидах : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук / Е. А. Иванов. — Минск, 1961.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Іваноў Яўген Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 154. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Иванов Евгений Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 693.
  • Иванов Евгений Алексеевич // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 169—170.
  • Первый декан : к 90-летию со дня рождения Евгения Алексеевича Иванова / В. И. Корзюк, И. С. Козловская, А. И. Глушцов. — Минск, 2014.

Спасылкі правіць