Яўген Антонавіч Ксяневіч
Яўген Антонавіч Ксяневіч (нар. 17 мая 1952[1]) — калекцыянер сучаснага беларускага мастацтва, бібліяфіл, куратар мастацкіх і музычных праектаў, кампазітар-песеннік.
Яўген Антонавіч Ксяневіч | |
---|---|
На адкрыцці выстаўкі Сяргея Шылы, 10 верасня 2013 года | |
Род дзейнасці | калекцыянер, бібліяфіл, мецэнат, куратар мастацкіх і музычных праектаў, кампазітар-песеннік. |
Дата нараджэння | 17 мая 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | СССР → Беларусь |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 17 мая 1952 года ў пасёлку Зялёны Бор Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і настаўнікаў-філолагаў. Скончыў Беларускі педагагічны інстытут імя Максіма Горкага (1974).
Куратарства мастацкіх праектаў
правіцьЗ 1986 года займаецца куратарствам мастацкіх праектаў. Найбольш значныя з іх:
- Персанальная выстаўка «УЛАДЗІМІР АКУЛАЎ. ПАРТРЭТ» Архівавана 14 жніўня 2019. у Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура. (2017 год, Мінск, Беларусь). Куратары Мікалай Паграноўскі, Яўген Ксяневіч.
- Персанальная выстаўка «ПАЭЗІЯ ЧЭРВЕНЯ. УЛАДЗІМІР АКУЛАЎ» Архівавана 14 жніўня 2019. ў Жлобінскім гісторыка-краязнаўчым музеі (Сядзіба ў Чырвоным Беразе) (2017 год, Жлобін, Беларусь).
- Персанальная выстаўка ЛІНІІ ЛЁСУ ЎЛАДЗІМІРА АКУЛАВА Архівавана 17 мая 2013. ў Музеі гісторыі беларускага кіно (2017 год, Мінск, Беларусь).
- Персанальная выстаўка «УЛАДЗІМІР АКУЛАЎ. ТРАЕКТОРЫЯ ЧАСУ» Архівавана 14 жніўня 2019. ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку (2017 год, Полацк, Беларусь).
- Персанальная выстаўка «УЛАДЗІМІР АКУЛАЎ. СЕМНАЦЦАЦЬ ІМГНЕННЯЎ» ў Палацы Румянцавых — Паскевічаў. Куратары Алена Калугіна, Яўген Ксяневіч. (2017 год, Гомель Беларусь).
- Персанальная выстаўка «УЛАДЗІМІР АКУЛАЎ. ІМГНЕННІ ЖЫЦЦЯ» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. (2017 год, Мінск, Беларусь).
- Персанальная выстаўка «МАЯ ДАРОГА» Архівавана 14 жніўня 2019. ў Галерэі «Універсітэт культуры» (2017 год, Мінск, Беларусь).
- Персанальная выстаўка «ЗДАБЫЦЦЁ ЛЕГЕНДЫ»(недаступная спасылка) ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў(2016—2017 год, Мінск, Беларусь).
- Персанальная выстаўка «ІНШАЕ» Архівавана 10 верасня 2020. ў Нацыянальным гістарычным музеі. Гасцёўня Уладзіслава Галубка (2016 год, Мінск, Беларусь).
- Міжнародная персанальная выстаўка «СУСТРЭЧА КУЛЬТУР» у Амбасадзе Эквадора ў Беларусі Архівавана 28 ліпеня 2019.. Мастакі Уладзімір Акулаў — Рафаэль Дзіас Рыкальдэ. Куратары Яўген Ксяневіч, Віктар Атрошчык. (2016 год, Мінск, Беларусь, Эквадор).
- Персанальная выстаўка «КОСМАС УЛАДЗІМІРА АКУЛАВА» у Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства. Жывапіс, графіка, паэзія — 100 работ (2016 год, Мінск, Беларусь).
- Персанальная выстаўка Уладзіміра Акулава [1]АДЛЮСТРАВАННІ Архівавана 2 чэрвеня 2016." ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы (2016 год, Мінск, Беларусь).
- Персанальная выстаўка работ Уладзіміра Акулава «ВІТРАЖЫ ЧАСУ» ў Віцебскім мастацкім музеі (2016 год, Віцебск, Беларусь).
- Персанальная выстаўка работ Валерыя Песіна «ДЭТАЛІ» ў Цэнтры сучасных мастацтваў (частка работ з калекцыі) (2015 год, Мінск, Беларусь). Куратар Т. Маркіна.
- Персанальная выстаўка работ Уладзіміра Акулава да 60-годдзя мастака ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2014 год, Мінск, Беларусь).
- Праект «Краса і сіла» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, прысвечаны алімпіядзе ў Афінах (2004 год, Мінск, Беларусь).
- Выстаўка твораў сучасных беларускіх мастакоў у Абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна (2003 год, Мінск, Беларусь).
Найбольш буйныя персанальныя выстаўкі, праведзеныя Яўгенам Ксяневічам у 2016—2017 гадах
-
На адкрыцці персанальнай выставы "УЛАДЗІМІР АКУЛАЎ. ІНШАЕ" ў Нацыянальным гістарычным музеі (Гасцёўня Ўладзіслава Галубка). 2016 г. Куратары выстаўкі - Яўген Ксяневіч (у цэнтры), Юрый Абдурахманаў (злева).
-
Адкрыццё выстаўкі "Сустрэча культур" беларускага мастака Ўладзіміра Акулава і эквадорскага мастака Рафаэля Дзіас Рыкальдэ ў Амбасадзе Эквадора ў Беларусі. На фота крайні злева міністр адукацыі Беларусі Ігар карпенка, другі злева пасол Эквадора ў Беларусі Ларэа Давіла Карлас, перакладчыца амбасады, трэці справа куратар выстаўкі Віктар Атрошчык, другі справа радыёжурналіст Леанід новікаў, крайні справа куратар выстаўкі Яўген Ксяневіч. 15 верасня 2016 года.
-
На адкрыцці выстаўкі "Сустрэча культур". Злева крайні гісторык і пісьменнік Леў Казлоў, у цэнтры куратра выставы Яўген Ксяневіч, трэцяя справа прафесар Ірына Чыкалава, другі справа журналіст белтэлерадыёкампаніі Леанід новікаў. 15 верасня 2016 года.
-
На адкрыцці выстаўкі "Сустрэча культур". 6 міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў. 15 верасня 2016 года.
-
Адкрыццё персанальнай выстаўкі "Космас Уладзіміра Акулава". Мінск, 2016.
-
На выставе "Космас Уладзіміра Акулава". Злева куратар Яўген Ксяневіч, справа мастак Леанід Хобатаў. Мінск, 2016.
-
Адкрыццё персанальнай выстаўкі "Космас Уладзіміра Акулава". Мінск, 2016.
-
Адкрыццё персанальнай выстаўкі "Космас Уладзіміра Акулава". Крайні злева старшыня саюза мастакоў Беларусі Рыгор Сітніца, другі злева куратар выставы Яўген Ксяневіч, трэці злева фотамастак Уладзімір Паўлаў. Мінск, 2016.
-
Адкрыццё персанальнай выстаўкі "Космас Уладзіміра Акулава". Мінск, 2016.
-
Адкрыццё персанальнай выстаўкі "Космас Уладзіміра Акулава". Мінск, 2016.
Персанальная выстаўка беларускага мастака Уладзіміра Акулава «ВІТРАЖЫ ЧАСУ» ў Віцебскім мастацкім музеі. Фотаздымкі з адкрыцця выставы, красавік 2016 года. Куратар Яўген Ксяневіч
-
На адкрыцці выставы - аднакурснік, студэнцкі сябра Акулава віцебскі мастак Пётр Кірылін і куратар выставы Яўген Ксяневіч
-
Куратар Я. Ксяневіч (другі злева) з выпускнікамі віцебскага худграфа ў 1970-1980-я гады П. Кірыліным (крайні злева), куратарам студэнцкай групы Акулава ва ўніверсітэцкія гады і мастачкай Г.Васільевай
-
На фоне Віцебскага мастацкага музея злева направа мастак П. Кірылін, супрацоўнік музея, дырэктар музея В. Акуневіч, куратар Я. Ксяневіч, куратар групы Акулава ў студэнцкія гады
-
На адкрыцці выставы - кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Віцебскага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава М. Л. Цыбульскі і аршанскі мастак М. І. Таранда
-
На адкрыцці выставы злева направа - куратар Я.Ксяневіч, дырэктар Віцебскага мастацкага музея В.Акуневіч, аднакурснік, студэнцкі сябра Акулава мастак П. Кірылін
-
На адкрыцці выставы - куратар выставы Я. Ксяневіч (злева) і мастак А. Слепаў
-
Госці выставы, пяты справа - дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва А. Э. Духоўнікаў
Персанальная выстаўка работ Уладзіміра Акулава да 60-годдзя мастака ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Мінск, лістапад-снежань 2014 года. Куратар Яўген Ксяневіч
-
Куратар выставы Я.Ксяневіч з У.Акулавым на адкрыцці выставы.
-
Мастак Уладзімір Акулаў на адкрыцці выставы.
-
Мастацтвазнавец Л.Д.Фінкельштэйн на адкрыцці выставы Уладзіміра Акулава ў НББ.
-
Намеснік дырэктара НББ па інфармацыйных рэсурсах Т.В.Кузьмініч на адкрыцці выставы Уладзіміра Акулава
-
Уладзімір Акулаў у НББ
Выстаўка «КРАСА І СІЛА» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. 2004 год. Куратар Яўген Ксяневіч
-
У першым радзе злева направа В. Смаляк, куратар Я.Ксяневіч, алімпійскія чэмпіёны В. Партноў, А. Каршакевіч, Н. Алёхін
-
Другі злева Пасол Туркменістана ў Беларусі І. В. Вельджанаў, трэці злева куратар Я. Ксяневіч, чацвёртая злева Л. Г. Кірухіна
-
Алімпійская чэмпіёнка Е. Д. Бялова, куратар Я.Ксяневіч
-
Спявак Уладзімір Правалінскі
-
спявак А. Саладуха, куратар Я.Ксяневіч
Выстаўка твораў сучасных беларускіх мастакоў у Абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна (2003 год, Мінск). Куратар Яўген Ксяневіч
-
Злева направа: – мастакі Р.Несцераў, І.Кліменка, куратар Я.Ксяневіч, мастакі В.Касцючэнка, С.Малішэўскі і В.Песін.
-
Злева направа: мастак С.Малішэўскі, мастацвазнавец Т.Бембель, мастак В.Песін
Музычная творчасць
правіцьЗ 1980-х гадоў стварае эстрадныя песні на паэзію рускамоўных і беларускамоўных аўтараў (больш за 100 аўтараў вершаў). Напісаў песні на рускамоўныя вершы і пераклады паэтаў: Інакенцій Аненскі, Мікалаз Бараташвілі, Гіём Апалінэр, Іван Бунін, Канстанцін Бальмонт, Валерый Брусаў, Андрэй Белы, Павел Васільеў, Генрых Гейнэ, Мікалай Гумілёў, Вячаслаў Іваноў, Авецік Ісаакян, Барыс Карнілаў, Мікалай Клюеў, Аўнатан Нагаш, Ігар Севяранін, Федэрыка Гарсіа Лорка, Осіп Мандэльштам, Аляксей Недагонаў, Франчэска Пятрарка, Фрыдрых Рукерт, Ілья Садоф'еў, Канстанцін Фафанаў, Вільям Шэкспір, Марына Цвятаева, Сяргей Ясенін і інш.
Стварыў песні на вершы беларускіх паэтаў-класікаў і сучаснікаў: Максім Багдановіч, Канстанцыя Буйло, Змітрок Бядуля, Алесь Гурло, Сяргей Дарожны, Карусь Каганец, Якуб Колас, Янка Купала, Юрка Лявонны, Язэп Пушча, Казімір Сваяк, Мікола Сурначоў, Валянцін Таўлай, Паўлюк Трус, Міхась Чарот і інш.
З 2017 года вядзе рубрыку «Песню бярыце з сабою» у газеце «Звязда», дзе апублікавана больш за 40 песень на вершы беларускіх паэтаў.
Я.Ксяневіч публікаваў песні на вершы рускамоўных аўтараў у газеце «Знамя юности».
Яўген Ксяневіч з’яўляецца аўтарам зборніка песень на вершы беларускіх паэтаў для калектываў мастацкай творчасці, які быў выдадзены дзякуючы Дзяржпраграме «Культура Беларусі» на 2016—2020 гады. Выданне падрыхтавана Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур Архівавана 25 студзеня 2020. у 2019 г. мая, песня мая…»[Ноты]: песні на вершы беларускіх паэтаў: для непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці: [для голасу з літарна-лічбавым абазначэннем суправаджэння] / Яўген Ксяневіч. — Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2019. — 55 с.
Мініяцюрныя кнігі
правіцьЯўген Ксяневіч з 1980-х гадоў калекцыяніруе рэдкія і мініяцюрныя кнігі. Валодае адной з самых цікавых калекцый мініяцюрных кніжак у Беларусі. Гэта кнігі з пачатку XIX ст. кішэннага фармату самай разнастайнай тэматыкі, у тым ліку выдадзеныя ў Беларусі і многіх краінах свету на розных мовах: зборнікі твораў класікаў сусветнай, беларускай і рускай паэзіі, выбраныя творы прозы, даведнікі і энцыклапедыі, даследаванні па гісторыі і мастацтвазнаўстве, гумарыстычныя і дзіцячыя выданні, кнігі Бібліі і хрысціянская літаратура, выданні па кулінарыі, шахматах і філасофіі. Яўген Ксяневіч лічыць мініяцюрную кнігу вяршыняй паліграфічнага мастацтва. Выданне такіх кніг патрабуе сумеснай тонкай працы высокакваліфікаваных мастакоў, друкароў, дызайнераў. У інтэрв’ю падкрэслівае: «мініяцюрныя кнігі — гэта візітная картка паліграфіі краіны. І Беларусь славіцца сваімі кнігамі. Першыя кнігі былі выдадзены ў Мінску ў 1833 годзе — у мініяцюрным фармаце. І з тых часоў гэтая традыцыя жыве і сёння: многія выдавецтвы выпускаюць выдатныя мініяцюрныя кнігі, якія заваёўваюць прызы на міжнародных конкурсах».
Найбольш значныя выставы мініяцюрнай кнігі, праведзеныя куратарам Я.Ксяневічам
- Выстаўка мініяцюрных кніг у Дзяржаўным літаратурным музеі Петруся Броўкі. (2009 год, Мінск, Беларусь). Куратар Яўген Ксяневіч.
- Выстаўка мініяцюрных кніг у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры да 520-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны. (2010 год, Мінск, Беларусь). Куратар Яўген Ксяневіч.
- Выстаўка мініяцюрных кніг «Кніга і культура» Архівавана 30 жніўня 2019. у Гасцёўні Уладзіслава Галубка да 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. (29 сакавіка 2017 года, Мінск, Беларусь). Куратар Яўген Ксяневіч.
- Выстаўка мініяцюрных кніг «Кніга і культура» да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў Музеі Палаца Румянцавых і Паскевічаў (7 чэрвеня 2017 года, Гомель, Беларусь). Куратар Яўген Ксяневіч.
- Выстаўка мініяцюрных кніг у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (жнівень-верасень 2019 года, Мінск, Беларусь). Куратар Яўген Ксяневіч.
Фота з найбольш буйных выстаў мініяцюрнай кнігі, праведзеных куратарам Яўгенам Ксяневічам
-
На выставе міні-кнігі да 520-годдзя з дня нараджэння Ф.Скарыны (2010).
-
Афіша выставы міні кнігі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання(2017).
-
На выставе міні кнігі ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка (2017).
-
Куратар Яўген Ксяневіч і мастацтвазнавец Мікалай Паграноўскі на выставе міні кнігі ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка (2017).
-
На выставе міні-кнігі ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка (2017).
-
Куратар Яўген Ксяневіч на здымках дакументальнага праекта тэлерадыёкампаніі "Мір", прысвечана рукапісу і кнігадруку ў СНД.
-
Выстаўка міні-кніг у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (2019).
Зноскі
- ↑ Ксеневич Евгений Антонович(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Белоусов О. В арт-бизнес пришли азартные люди. Лед тронулся? // Советская Белоруссия, 13 октября 2004 (руск.)
- Гуляева М. В очередь за бессмертием // Выставка современной живописи «Начало». Куратор Е.Ксеневич. — Белгазета. № 36 (453) 13 сентября 2004 г. (руск.)
- Гуляева М. Это были просто жалкие бумажки. Беседа об эволюции банкнот и ценных бумаг с коллекционером Евгением Ксеневичем. — Белгазета. 08 мая 2006 г. (руск.)
- Замировская Т. Сила вина и винила // О презентации художественного альбома «Белорусский авангард 80-х». — Белгазета № 3 (828) 23 января 2012 г.
- Ксеневич Е. Статья о белорусском авангарде // Журнал «Доберман», № 13, 2011 год (руск.)
- Ксеневич Е. Абстрактное искусство // Республика Беларусь: Энциклопедия: В 6 т. Т.1, Минск: БелЭн, 2004 г. (руск.)
- Ксеневич Е. Андеграунд // Республика Беларусь: Энциклопедия: В 6 т. Т.1, Минск: БелЭн, 2004 г. (руск.)
- Ксеневич Е. Анималистика // Республика Беларусь: Энциклопедия: В 6 т. Т.1, Минск: БелЭн, 2004 г. (руск.)
- Мытько О. Чудеса на ладонях. О выставке миниатюрных книг в Музее истории белорусской литературы. Беседа с библиофилом Евгением Ксеневичем // Газета «7 дней», 18 февраля 2010 г.(№ 7). — С.16 (руск.)
- Пясецкі Я. Дзівосы на далоні // Артыкул пра выстаўку мініяцюрных кніг з калекцыі Я.Ксяневіча. — газета «Звязда», люты 2010 г.
- Степан В. Гений в авангарде. Владимир Акулов Архівавана 7 жніўня 2016. // Разговор с коллекционером Евгением Ксеневичем. — СБ. Беларусь сегодня № 83 (24965). Среда, 04 мая 2016 (руск.)
- Степан В. Цветы провинции // Советская Белоруссия № 144 (24774). Пятница, 31 июля 2015 (руск.)
- Шунейка Я. Творца пераломнага часу // Газета «Літаратура і мастацтва», № 19. 13 мая 2016.
Спасылкі
правіць- Персональная выставка Владимира Акулова «Витражи времени». Куратор Евгений Ксеневич. 2016, Витебский областной краеведческий музей, Витебский художественный музей, Витебск, Республика Беларусь.
- Персональная юбилейная выставка к 60-летию Владимира Акулова. Куратор Евгений Ксеневич. 2014 г.(недаступная спасылка), Национальная библиотека Беларуси, Минск, Республика Беларусь.
- Отсутствие денег, индивидуальности или зрелой критики Архівавана 18 мая 2015. // Что мешает современному белорусскому искусству? — Круглый стол в ЦСИ в Минске 20 марта 2015 (руск.)
- Выставки. События. Владимир Акулов. Персональная выставка живописи в Витебском художественном музее. 2016 г. Работы с выставки. Куратор Евгений Ксеневич. (руск.)
- Фоторепортажи с выставки. Юбилейная выставка к 60-летию белорусского художника Владимира Акулова в НББ. 2014 г. Работы с выставки. Куратор Евгений Ксеневич. (руск.)
- «Дзівосы на далоні» — незвычайная выстава адкрылася ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры.(недаступная спасылка)
- Васьмідзесятыя вяртаюцца. — Прэзентацыя альбома з серыі «Калекцыя пАРТызана» — «Беларускі авангард 1980-х».
- Міні-кнігі. Выстаўка мініяцюрных кніг з калекцыі Я.Ксяневіча ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Да 520-годдзя з дня нараджэння Ф. Скарыны.
- Евгений Ксеневич. Личное: Проще продавать секонд-хенд на Ждановичах, чем коллекционировать предметы искусства. Архівавана 5 сакавіка 2016. Интервью с Евгением Ксеневичем для портала finance.tut.by — 22 мая 2012 г. (руск.)
- Белоруссий авангард. 2013 — открытие выставки «Местоположение». Архівавана 4 ліпеня 2015. Выступления искусствоведов и коллекцинеров на выставке Владимира Акулова (руск.)
- БелГазета. Презентация художественного альбома «Белорусский авангард 80-х». (руск.)
- Чудеса на ладонях или Выставка крохотных книг. Архівавана 4 сакавіка 2016. Календарь событий. 08.02.2010 (руск.)
- Чудеса на ладонях. О выставке миниатюрных книг. Беседа с библиофилом Евгением Ксеневичем. (руск.)
- А чем может удивить белорусская книга? Самая миниатюрная.(недаступная спасылка) (руск.)
- В Государственном музее истории белорусской литературы открылась необычная выставка.(недаступная спасылка) (руск.)
- «Чудеса на ладони» — необычная выставка открылась в Музее истории белорусской литературы. Миниатюрные книги — визитная карточка полиграфии страны. (руск.)
- В Минске открылась выставка карманных книжек // Белорусские новости. Культура. — 04.02.2010 (руск.)
- Миниатюрная книга: вчера, сегодня, завтра(недаступная спасылка) (руск.)
- В столичном музее истории белорусской литературы открылась выставка миниатюрных изданий Архівавана 16 жніўня 2016. Представлено 375 книг из коллекции Е.Ксеневича и более 50 изданий из собрания музея. (руск.)