Адкрыць галоўнае меню

Прынц Эжэн Роз (Яўген) дэ Багарнэ (фр.: Eugène Rose de Beauharnais; 3 верасня 1781 — 21 лютага 1824) — віцэ-кароль Італіі, дывізіённы генерал. Пасерб Напалеона.

Прынц Эжэн (Яўген) Багарнэ
Eugène Rose de Beauharnais
Прынц Эжэн (Яўген) Багарнэ
Grand coat of arms of Eugène de Beauharnais as viceroy of Italy2.svg
сцяг
Віцэ-кароль Італіі
17 сакавіка 1805 — 11 красавіка 1814
Папярэднік: Пасада заснавана
Пераемнік: Пасада скасавана
 
Дзейнасць: палітык, афіцэр, ксёндз, ваенны, энтамолаг
Член у:
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 3 верасня 1781(1781-09-03)
Парыж (Каралеўства Францыя)
Смерць: 21 лютага 1824(1824-02-21) (42 гады)
Мюнхен (Каралеўства Баварыя)
Пахаванне:
Дынастыя: Багарнэ
Бацька: Аляксандр дэ Багарнэ
(прыёмны) Напалеон I
Маці: Жазэфіна Багарнэ
Жонка: Аўгуста Амалія Баварская
Дзеці:

Жазэфіна (1807—1876)
Яўгенія (1808—1847)
Агюст (1810—1835)
Амелія (1812—1873)
Тэадэлінда (1814—1857)
Караліна (1816)

Максіміліян (1817—1852)
 
Манаграма: Манаграма
 
Узнагароды:

Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна

Палац Яўгенія Багарнэ ў Монцы, Італія

Змест

Кар'ераПравіць

Адзіны сын першай жонкі Напалеона Жазэфіны Багарнэ. Яго бацька, віконт Аляксандр дэ Багарнэ, быў генералам рэвалюцыйнай арміі. У гады Тэрору яго незаслужана абвінавацілі ў здрадзе і пакаралі смерцю.

Пасля шлюбу маці з Напалеонам 1 лютага 1805 года Яўген атрымаў тытул прынца Французскай імперыі, 2 лютага 1805 года — Ордэн Ганаровага легіёна, а 7 чэрвеня 1805 года — тытул віцэ-караля Італіі. У 1812 годзе камандаваў 4-м (італьянскім) пяхотным корпусам Вялікай Арміі.

Яўген стаў фактычным кіраўніком Італіі (тытул караля насіў сам Напалеон), калі яму было ўсяго 24 гады. Але ён здолеў кіраваць краінай досыць цвёрда: увёў у дзеянне Грамадзянскі кодэкс, рэарганізаваў армію, пабудаваў каналы, умацаванні і школы і здолеў заслужыць любоў і павагу свайго народа.

У 1805 годзе Яўген атрымаў вялікі крыж ордэна Жалезнай кароны і вялікі крыж ордэна Святога Губерта Баварскага. 23 снежня 1805 года ён быў прызначаны галоўнакамандуючым корпусам, якія блакавалі Венецыю, 3 студзеня 1806 года — галоўнакамандуючым Італьянскай арміяй, а 12 студзеня 1806 года — генерал-губернатарам Венецыі.

Цырымонія каранацыі Італьянскага віцэ-караля, падрыхтаваная графам Луі-Філіпам Сегюром, праходзіла ў Міланскім саборы 26 мая 1805 года. Для каранацыйных адзенняў былі абраны зялёны і белы колеры. На партрэтах мастакі А. Апіяні і Ф. Жэрар захавалі гэтыя раскошныя адзенні. Спалучэнне элегантнага крою і віртуознага выканання дазваляе выказаць здагадку, што касцюм быў выкананы ў майстэрні прыдворнага вышывальшчыка Піко, які выконваў замовы па вырабу каранацыйных касцюмаў Напалеона I, выкарыстоўваючы мадэлі, прапанаваныя мастаком Жан-Батыстам Ізабэ і зацверджаныя самім Імператарам. На плашчы вышыты зоркі ордэнаў Ганаровага легіёна і Жалезнай кароны. (Малы каранацыйны касцюм экспануецца ў Дзяржаўным Эрмітажы. У Расію патрапіў як сямейная рэліквія разам з калекцыяй зброі, якую прывёз малодшы сын Яўгенія Багарнэ — Максіміліян, герцаг Лейхтэнбергскі, муж дачкі імператара Мікалая I Марыі Мікалаеўны).

Пасля першага адрачэння Напалеона Яўген Багарнэ сур'ёзна разглядаўся Аляксандрам I у якасці кандыдата на французскі прастол. За адмову ад сваіх італьянскіх уладанняў атрымаў 5000000 франкаў, якія перадаў свайму цесцю — каралю Баварыі Максіміліяну-Іосіфу, за што яго «памілавалі» і падаравалі тытулы ландграфа Лейхтэнбергскага і князя Айхштэцскага (па іншых даных — купіў іх у 1817 годзе).

Даўшы слова не падтрымліваць больш Напалеона, не прымаў удзелу (у адрозненне ад сястры Гартэнзіі) у яго рэстаўрацыі падчас «Ста дзён», а ў чэрвені 1815 года ганараваны Людовікам XVIII тытулам пэра Францыі.

Да самай смерці жыл у сваіх баварскіх землях і актыўнага ўдзелу ў еўрапейскіх справах не прымаў.

Масонства і БагарнэПравіць

20 чэрвеня 1805 года была заснавана першая Вялікае ложа Італіі — Вялікі ўсход Італіі[1], першым Вялікім майстрам (камандорам) якой стаў Яўген Багарнэ. Ён заставаўся на пасадзе Вялікага майстра да 1814 года[2][3].

Статус і тытулыПравіць

  • 18041805 гады: Яго Імператарская высокасць, прынц Францыі.
  • 1805—1807 гады: Яго Імператарская высокасць, прынц Францыі і віцэ-кароль Італіі.
  • 1807—1810 гады: Яго Імператарская высокасць, прынц Францыі, віцэ-кароль Італіі і прынц Венецыі.
  • 1810—1814 гады: Яго Імператарская высокасць, прынц Францыі, віцэ-кароль Італіі, прынц Венецыі і вялікі герцаг Франкфурцкі.
  • 18171824 гады: Яго Каралеўская высокасць, герцаг Лейхтэнбергскі і прынц Эйхштэцскі.

Сям'я і дзеціПравіць

14 студзеня 1806 года, у Мюнхене (Баварыя), Яўген ажаніўся з Аўгустай (17881851), прынцэсай Баварскай, дачкой Максіміліяна I, караля Баварыі і Аўгусты, ландграфіні Гесэн-Дармштацкай. Ад яе меў 7 дзяцей:

  1. Жазэфіна Максіміліяна Яўгена Напалеонэ (18071876), з 1823 замужам за Оскарам I Бернадотам, каралём Швецыі і Нарвегіі
  2. Яўгенія Гартэнзія Аўгуста (18081847)
  3. Аўгуст Шарль Эжэн Напалеон (18101835), герцаг Лейхтэнбергскі, герцаг дэ Санта-Круз; жонка з 1834 — Марыя II, каралева Партугаліі
  4. Амелія Аўгуста Яўгенія Напалеонэ (18121873), муж з 1829 — Педру I, імператар Бразіліі
  5. Тэадэлінда Луіза Яўгенія Аўгуста Напалеонэ (18141857)
  6. Караліна Клацільда (1816)
  7. Максіміліян Лейхтэнбергскі (18171852), герцаг Лейхтэнбергскі, князь Раманаўскі; жонка з 1839 — вялікая князёўна Марыя Мікалаеўна, дачка імператара Мікалая I Паўлавіча.

Зноскі

СпасылкіПравіць