Яўген Бартніцкі
Яўген Бартніцкі, сапр.: Сяргей Уладзіміравіч Сурыновіч (13 красавіка 1976, в. Лугамавічы, Іўеўскі раён) — беларускі біблеіст, доктар біблейскага багаслоўя[1], беларускі паэт, каталіцкі святар.
Яўген Бартніцкі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 красавіка 1976 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мастак, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. З 1993 года вучыўся ў Гродзенскай духоўнай семінарыі, з 1997 у Пецярбургскай духоўнай семінарыі, якую скончыў у 2000 годзе. У 1999—2000 гадах рэдагаваў газету «Krynica» Таварыства беларусаў Санкт-Пецярбурга. Застаўся ў Расіі, служыў на Каўказе, Урале (Перм), у Калінінградзе. З 2002 года выкладаў беларускую мову ў Пермскім дзяржаўным педуніверсітэце. Абараніў працу па тэалогіі ў Латэранскім універсітэце ў Рыме, магістр тэалогіі. Служыў у Віцебску як пробашч парафіі Святога Духа (да 2008), пробашчам парафіі Божага Провіду ў Слабодцы Браслаўскага раёна. Цяпер служыць пробашчам парафіі Святой Троіцы ў Друі Браслаўскага раёна. У 2019 годзе ва Універсітэце кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве (Польшча) абараніў доктарскую дысертацыю. Абароненая праца была напісана на кафедры экзегетыкі Новага Запавету тэалагічнага факультэта Інстытута біблійных навук на тэму: «Прынцыпы ўтварэння антрапонімаў і тапонімаў у перакладах Новага Запавету на сучасную беларускую мову»[2].
Творчасць
правіцьДэбютаваў вершаванай містэрыяй для дзяцей «Батлейка» («Дыялог», 1998). Аўтар зборнікаў паэзіі «Летуценнік» (1999), «Пакліканне» (2000). Больш за 50 публікацый у беларускім друку, вершы Я. Бартніцкага друкаваліся ў часопісах «Дыялог», «Беларусь», у газетах «Наша слова», «Голас Радзімы», «Царква».
Жывапісец. Вучань Міраславы Казанцавай — рускай мастачкі (натуралізм). 13 красавіка 2006 года адбылася перашая персанальная выстаўка жывапісу. Арганізатар Друйскага мастацкага пленэру[3].
Зноскі
- ↑ Наша Ніва Ксёндз Сяргей Сурыновіч абараніў у Польшчы доктарскую дысертацыю па перакладах Новага запавету на беларускую // Наша Ніва. — 2019.
- ↑ Кс. Сяргей Сурыновіч абараніў у Польшчы доктарскую дысертацыю па біблійнай тэалогіі. — 2019.
- ↑ Ніна Шчарбачэвіч На «Скарынэры» ў Друі створана 150 новых работ. — 2017. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021.
Літаратура
правіць- Паэзія // Ave Maria № 11(90), 2002;
- Дубраўскі Ф. Убачыць сляды творцы // Ave Maria № 7-8(159—160), 2008;
- Тачоны А. На «праваслаўных землях» // Наша ніва № 34, 2002;