Яўген Васілевіч Мірановіч
Яўген Васілевіч Мірановіч (2 верасня 1955) — беларускі і польскі гісторык, грамадска-культурны дзеяч.
Яўген Васілевіч Мірановіч | |
---|---|
польск.: Eugeniusz Mironowicz | |
| |
Дата нараджэння | 2 верасня 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, гісторык, публіцыст |
Навуковая сфера | гісторыя[1], публіцыстыка[1], social engagement[d][1] і палітычная дзейнасць[d][1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук, навуковы прафесар[d][2] (11 лютага 2009), габілітаваны доктар[3] (29 лістапада 2000) і доктарская ступень[d][3] (6 верасня 1990) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Jerzy Tomaszewski[d][4] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся на Беласточчыне. У 1980 годзе скончыў філіял Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку (факультэт гуманітарных навук).
Галоўныя кірункі даследаванняў — беларуска-польскія стасункі, беларускі нацыянальны рух у Польшчы, найноўшая гісторыя Польшчы і Беларусі. Доктарскую дысертацыю на тэму «Беларуская нацыянальная меншасць у Народнай Польшчы (1944—1949)» абараніў у 1990 на факультэце журналістыкі і палітычных навук Варшаўскага ўніверсітэта, а габілітацыю «Нацыянальная палітыка Польскай Народнай Рэспублікі» ў 2000 на факультэце гістарычных навук таго ж універсітэта.
Я. Мірановіч — адзін з ініцыятараў стварэння ў 1990 годзе Беларускага дэмакратычнага аб'яднання. З 1992 г. галоўны рэдактар тыднёвіка «Ніва», з 1997 — старшыня яго праграмнай рады.
Яўген Мірановіч — загадчык кафедры беларускай культуры Беластоцкага ўніверсітэта, аўтар шэрагу кніг, навуковых і публіцыстычных артыкулаў. Рэдактар часопіса «Białoruskie Zeszyty Historyczne»
Асноўныя публікацыі
правіць- Навейшая гісторыя Беларусі. — Беласток : Rada Programowa Tygodnika «Niwa», 1999. — 270 с.
- Найноўшая гісторыя Беларусі. — Санкт-Пецярбург : Неўскі прасцяг, 2003. — 243 с.
- Беларусы ў Польшчы (1918―1949): [пераклад з польскай мовы]. — Вільня [Вільнюс] : Інстытут беларусістыкі; Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 191 с.
- Białorusini w Polsce, 1944—1949, Warszawa, 1993.
- Mniejszości narodowe w Polsce, (у суаўтарстве), Warszawa, 1998.
- Polityka narodowościowa PRL, Białystok, 2000.
- Historia Białorusi (X—XX w.), Podręcznik dla liceów ogólnokształcących, Białystok, 2001.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 463. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 205. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.