Яўген Пятровіч Васілёнак

беларускі пісьменнік
(Пасля перасылкі з Яўген Васілёнак)

Яўген Пятровіч Васілёнак (26 снежня 1917, Орша — 23 верасня 1973) — беларускі пісьменнік[1].

Яўген Пятровіч Васілёнак
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 снежня 1917(1917-12-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 1973(1973-09-23) (55 гадоў)
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Мова твораў беларуская

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Аршанскай чыгуначнай школе. У 19341935 гадах вучыўся ў Магілёўскім педагагічным інстытуце на літаратурным факультэце. Працаваў у рэдакцыях раённых і гарадскіх газет Шклова, Барысава, Багушэўска, Оршы.

У 19431945 гадах прызваны ў рады Савецкай Арміі. У 19451948 гадах — карэспандэнт маскоўскай газеты «Гудок  (руск.)», у 1958—1966 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Нёман»[1]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1953 г.

ТворчасцьПравіць

У друку спачатку апублікаваў вершы (1935[1]), потым прозу (1939). Аўтар п’есы «Каралеўскі гамбіт»[1].

БібліяграфіяПравіць

  • «Зялёныя агні» (1954)
  • «Выпадковы прыпынак» (1957)
  • «Розныя дарогі» (1957)
  • «На перагоне» (1973)
  • У 1977 г. выдадзены Выбраныя творы ў 2 тамах.

Зноскі

  1. а б в г Василёнок Евгений Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 103. — 737 с.