Яўген Германавіч Пятроў

Яўген Германавіч Пятро́ў (нар. 19 сакавіка 1939, Буда-Кашалёва, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі вучоны ў галіне экалагічнай фітацэналогіі[1]. Доктар біялагічных навук (1983), прафесар, віцэ-прэзідэнт Беларускага батанічнага таварыства, член экспертнага савета.

Яўген Германавіч Пятроў
Дата нараджэння 19 сакавіка 1939(1939-03-19) (81 год)
Месца нараджэння
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар
Партыя

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 19 сакавіка 1939 года ў горадзе Буда-Кашалёва. У 1957 годзе скончыў Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікум, а ў 1962 г. — Беларускі тэхналагічны інстытут. З 1971 года на старэйшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук БССР. З 1994 года прафесар кафедры лесаводства Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Займаўся вывучэннем ролі воднага фактара пры фарміраванні расліннасці лясоў, эколага-біялагічных фітацэнозаў на глебах грунтавога і атмасфернага ўвільгатнення.

Сярод апублікаваных прац:

  • Водное питание и продуктивность сосновых фитоценозов. — Мн. 1978. (разам з Л. П. Смаляком)
  • Водный режим и продуктивность лесных фитоценозов на почвах с атмосферныи увлажнением. — Мн., 1983.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць