Яўген Аляксандравіч Гулецкі

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Яўген Гулецкі)

Яўген Гулецкі (нар. 15 студзеня 2001) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск».

Футбол
Яўген Гулецкі
Поўнае імя Яўген Аляксандравіч Гулецкі
Нарадзіўся 15 студзеня 2001(2001-01-15)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 63 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Нумар 2
Маладзёжныя клубы
0000—2018 Беларусь РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2018 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 4 (0)
2019—2020 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2020   Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 16 (0)
2020 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 4 (0)
2021—2022 Беларусь Рух (Брэст) 0 (0)
2021—2022   Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 33 (0)
2022 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 17 (2)
2023 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 1 (0)
2023— Беларусь Віцебск 14 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 17) 1 (0)
2019 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2021 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 сакавіка 2022

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у маладзечанскай ДЮСШ-4, пасля таксама навучаўся ў Акадэміі АБФФ. На юнацкім узроўні выступаў на пазіцыі нападніка, пасля апусціўся на месца паўабаронцы. У 2018 годзе стў іграком клуба «Энергетык-БДУ» ў Першай лізе, стаў часам выхадзіць на замену. У пачатку 2019 года рыхтаваўся да новага сезона са сталічным клубам, аднак у сакавіку пакінуў яго[3] і далучыўся да дубля барысаўскага БАТЭ, дзе стаў адным з асноўных ігракоў дапамог камандзе выйграць першынство дублёраў у 2019 годзе.

У лютым 2020 года разам з шэрагам іншых дублёраў барысаўчан быў аддадзены ў арэнду ў дзяржынскі «Арсенал»[4]. У хуткім часе замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У кастрычніку 2020 быў выкуплены «Арсеналам» і стаў іграком клуба на трывалай аснове. У гэты час стаў выступаць на пазіцыі абаронцы.

У лютым 2021 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Рухам», аднак застаўся ў «Арсенале» на правах арэнды. Па выніках сезона 2021 дапамог дзяржынскаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Рух»[5]. У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона разам з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, зноў далучыўся да «Арсенала», які неўзабаве аформіў новае арэнднае пагадненне[6]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы першага тура супраць «Гомеля» (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У маі канчаткова пакінуў «Рух» і стаў іграком дзяржынскага клуба на трывалай аснове.

У студзені 2023 года, пасля таго як «Арсенал» выбыў у Першую лігу, падпісаў двухгадовы кантракт з «Іслаччу»[7]. Згуляў за асноўную каманду «Іслачы» толькі ў першым матчы сезона суправць мінскага «Дынама» (0:3), пасля чаго выступаў за дубль. У маі 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[8].

У чэрвені 2023 года далучыўся да «Віцебска»[9]. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клубам[10].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2017 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Арменіі (1:2) і быў заменены ў першым тайме.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 (2) Д2 Энергетык-БДУ   4 0
2019 дубль БАТЭ   25 0
2020 Д2 Арсенал   20 0
2021 Д2 Арсенал   29 0
2022 Д1 Арсенал   21 2
2023 (1) Д1 Іслач   1 0
2023 (2) Д2 Віцебск   14 0

Крыніцы правіць

  1. а б https://fcisloch.by/player.asp?id=Evgenij-Gуleckij-661&season=2024MEN
  2. https://www.pressball.by/footballstat/_evgeni_guletski/
  3. Милевский и Гулецкий покинули команду. Альшаник ушел в аренду. (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» (12 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2021.
  4. "Арсенал" арендовал пятерых дублеров БАТЭ (руск.). football.by (6 лютага 2020). Праверана 13 лютага 2024.
  5. Футбол. Ярослав Орешкевич, Дмитрий Матяш и Евгений Гулецкий пополнили состав "Руха" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (17 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2022.
  6. "Арсенал" снова арендовал Гулецкого у "Руха" (руск.). football.by (4 сакавіка 2022). Праверана 13 лютага 2024.
  7. "Ислочь" подписала контракт с Гулецким и рассталась с Ереминком (руск.). football.by (12 студзеня 2023). Праверана 13 лютага 2024.
  8. Защитник Гулецкий покинул "Ислочь" (руск.). football.by (26 мая 2023). Праверана 13 лютага 2024.
  9. Евгений Гулецкий будет играть за "Витебск" (руск.). football.by (20 чэрвеня 2023). Праверана 13 лютага 2024.
  10. "Витебск" продлил контракт с Гулецким (руск.). football.by (26 студзеня 2024). Праверана 13 лютага 2024.