Яўген Аляксандравіч Елязаранка
Яўген Елязаранка (нар. 4 ліпеня 1993, Асіповічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Асіповічы».
Поўнае імя | Яўген Аляксандравіч Елязаранка | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
4 ліпеня 1993[1] (29 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 21 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Пачаў займацца футболам у Асіповічах, дзе трэнерам быў яго бацька — Аляксандр Мікалаевіч Елязаранка. Пазней вучыўся ў спецыяльным футбольным класе Мінскага сувораўскага вучылішча, адкуль трапіў у «Дынама-2».
У 2012 годзе перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе спачатку гуляў за дубль. У сезоне 2013 новы галоўны трэнер «Нафтана» Павел Кучараў далучыў Елязаранку да асноўнай каманды. Хутка замацаваўся ў асноўным складзе, дзе стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы.
У сезоне 2014 стаў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У красавіку і ліпені 2014 года некаторы час не гуляў з-за траўм, але потым вяртаў месца ў аснове.
Са студзеня 2016 года праходзіў прагляд у салігорскім «Шахцёры», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[2]. Спачатку выхадзіў на замену, але потым замацаваўся ў стартавым складзе салігорцаў. У верасні 2016 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.
У пачатку 2017 года, аднавіўшыся ад траўмы, трэніраваўся з «Шахцёрам», але ў лютым накіраваўся на прагляд у «Гомель» і ў выніку ў сакавіку быў арандаваны гэтым клубам[3]. У складзе «Гомеля» неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе, аднак у канцы сезона страціў месца ў аснове. У снежні 2017 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[4].
У пачатку 2018 года трэніраваўся з «Шахцёрам», трапіў з камандай на першы (кіпрскі) збор. У лютым 2018 года, аднак, не трапіў на другі (турэцкі) збор салігорцаў і неўзабаве далучыўся да «Слуцка». У сакавіку 2018 года, па пагадненні бакоў разарваўшы кантракт з салігорцамі, афіцыйна стаў іграком слуцкага клуба[5]. Аднак, за паўгады згуляў за асноўную каманду случан толькі ў трох матчах чэмпіянату Беларусі і двух кубкавых. У ліпені 2018 года пакінуў «Слуцк» і перайшоў у мінскае «Тарпеда»[6], дзе замацаваўся ў аснове.
У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда» і адправіўся на прагляд ва ўзбекскую «Бухару»[7], аднак у выніку ў жніўні стаў іграком «Ліды»[8], дзе трывала гуляў у аснове.
У лютым 2020 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[9]. Дапамог магілёўскаму клубу атрымаць перамогу ў Другой лізе. У снежні 2020 года пакінуў «Дняпро»[10].
У лютым 2021 года стала вядома, што Елязаранка падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[11]. У ліпені 2021 года перабраўся ў пінскую «Хвалю»[12], аднак пераважна заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб[13].
У сакавіку 2022 года стаў іграком «Асіповічаў»[14].
Міжнародная кар’ераПравіць
25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці (Санкт-Пецярбург). Далей трывала выступаў за зборную на працягу 2014 года.
Палітычныя поглядыПравіць
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[15][16].
ДасягненніПравіць
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Зноскі
- ↑ Evgeni Elesarenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Евгений Елезаренко подписал контракт с "Шахтером"
- ↑ "Шахтер" отдал Елезаренко в аренду "Гомелю"
- ↑ Ситко, Афоаква, Адомако и еще четыре игрока покинули "Гомель"
- ↑ Евгений Елезаренко перешел в "Слуцк"
- ↑ Елезаренко перешел в минское "Торпедо"
- ↑ Елезаренко на просмотре в «Бухаре», Капор подписал контракт с клубом
- ↑ Вратарь "Минска" и еще два игрока пополнили состав "Лиды"
- ↑ Елезаренко и Ходенков подписали контракты с "Днепром-Могилев"
- ↑ Евгений Елезаренко покидает Днепр
- ↑ 15 февраля "Нафтан" выходит из отпуска. Сейчас на контракте в клубе 8 игроков
- ↑ Елезаренко перешел из "Нафтана" в "Волну"
- ↑ "Волна" расторгла соглашения с Елезаренко и Ханкевичем
- ↑ Кто еще фавориты Д2, звездные дебютанты, усиление "Осиповичей" и "Молодечно-2018" (+ таблица трансферов)
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.) (недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.