Яўген Генадзевіч Калінін

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Яўген Калінін)

Яўген Калінін (нар. 15 жніўня 1993, Лепель) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Лепель».

Футбол
Яўген Калінін
Поўнае імя Яўген Генадзевіч Калінін
Нарадзіўся 15 жніўня 1993(1993-08-15)[1][2] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 68 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Лепель
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2014 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2013   Беларусь Слуцк 18 (3)
2014   Беларусь Смаргонь 24 (4)
2015 Беларусь Смаргонь 26 (10)
2016—2017 Беларусь Віцебск 13 (1)
2017   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 7 (1)
2017   Беларусь Слонім-2017 14 (2)
2018 Беларусь Орша 13 (5)
2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 0 (0)
2019 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 8 (1)
2019 Беларусь Смаргонь 11 (0)
2020 Беларусь Орша 25 (4)
2021 Беларусь Макслайн (Рагачоў) 2 (0)
2021— Беларусь Лепель
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 ліпеня 2021.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец чашніцкай ДЮСШ, пазней займаўся ў спецыяльным спартыўным класе Лужаснянскай школы-інтэрната. Улетку 2010 года быў запрошаны ў барысаўскі БАТЭ, дзе стаў выступаць за дубль. У сезоне 2011 з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам дубля БАТЭ і дапамог яму перамагчы ў чэмпіянаце дублёраў. Пазней трапляў у заяўку асноўнай каманды БАТЭ на матчы Кубка Беларусі, але на поле так і не выйшаў. Усяго за дубліруючы склад за тры гады правёў 66 матчаў і забіў 17 галоў.

У сезоне 2013 быў аддадзены ў арэнду «Слуцку», разам з якім выйграў Першую лігу, аднак у асноўным складзе каманды замацавацца не здолеў. У красавіку 2014 года зноў на правах арэнды перайшоў у іншы клуб Першай лігі — «Смаргонь», а ў наступным годзе падпісаў з ім паўнавартасны кантракт. У сезоне 2015 стаў адным з найлепшых ігракоў смаргонскага клуба, забіўшы 10 галоў і аддаўшы 7 галявых перадач.

У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Віцебск», з якім у лютым падпісаў кантракт[4]. 11 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць «Белшыны» (1:0). У першай палове сезона 2016 звычайна выступаў у якасці асноўнага нападніка віцяблян. Улетку быў прызваны на зборы ў армію, пасля вяртання ў жніўні стаў выступаць за дубль.

У сакавіку 2017 года на правах арэнды далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[5]. 15 мая 2017 года забіў гол у браму «Гарадзеі», які прынёс навапалачанам першую перамогу ў сезоне (1:0). У жніўні 2017 года перабраўся ў «Слонім-2017», дзе замацаваўся ў аснове. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў «Віцебск»[6].

У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне» і мазырскай «Славіі», але беспаспяхова, і ў выніку ў лютым 2018 года далучыўся да «Оршы», дзе стаў адным з асноўных ігракоў, у Першай лізе ў 13 матчах забіў 5 мячоў. У жніўні 2018 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[7]. За асноўную каманду магіляўчан так і не згуляў, выступаў за дубль, у верасні адсутнічаў з-за траўмы. У снежні 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[8].

У лютым 2019 года стаў іграком гомельскага «Лакаматыва»[9]. Аднак, не здолеў замацавацца ў складзе, толькі часам выхадзіў на замену. У ліпені 2019 года пакінуў гомельскую каманду[10].

У жніўні 2019 года перайшоў у «Смаргонь»[11], дзе стаў трывала з’яўляцца на полі. У лютым 2020 года падпісаў кантракт з «Оршай»[12], дзе таксама быў іграком асновы. Выступаў у клубе да канца сезона 2020.

У красавіку 2021 года далучыўся да рагачоўскага «Макслайна», а ў ліпені 2021 года стаў іграком «Лепеля».

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль БАТЭ   12 0
2011 дубль БАТЭ   27 12
2012 дубль БАТЭ   27 5
2013 Д2 Слуцк   18 3
2014 Д2 Смаргонь   24 4
2015 Д2 Смаргонь   26 10
2016 Д1 Віцебск   13 1
2017 (1) Д1 Нафтан   7 1
2017 (2) Д2 Слонім-2017   14 2
2018 (1) Д2 Орша   13 5
2018 (2) дубль Дняпро   7 0
2019 (1) Д2 Лакаматыў   8 1
2019 (2) Д2 Смаргонь   11 0
2020 Д2 Орша   25 4
2021 (1) Д3 Макслайн   2 0

Зноскі

Спасылкі правіць