Яўген Касмачоў

латвійскі футбаліст

Яўген Касмачоў (лат.: Jevgēņijs Kosmačovs, нар. 18 лютага 1988, Тукумс, Латвійская ССР) — латвійскі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Яўген Касмачоў
Нарадзіўся 18 лютага 1988(1988-02-18)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Латвія
Рост 184 см
Вага 80 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Латвія Тукумс 2000
2006—2012 Латвія Вэнтспілс 104 (5)
2012   Украіна Севастопаль 10 (1)
2012 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 5 (0)
2013 Латвія Спартак (Юрмала) 5 (0)
2013 Латвія Тукумс 2000 15 (14)
2014—2015 Латвія Даўгава (Даўгаўпілс) 30 (12)
2016 Латвія Тукумс 2000 14 (7)
2016—2017 Польшча Алімпія (Кавары) 28 (5)
2018—2020 Германія Вікторыя (Зелаў) 52 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2010 Латвія Латвія (да 21) 11 (3)
2007—2010 Латвія Латвія 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 лютага 2018

Клубная кар’ера правіць

Пачаў кар’еру ў Тукумсе, пасля доўгі час гуляў за «Вэнтспілс». Улетку 2011 года ў складзе «Вэнтспілса» ўдзельнічаў у матчах Лігі Еўропы супраць салігорскага «Шахцёра». Пасля арэнды ў першай палове 2012 года ў «Севастопалі» перайшоў у салігорскі клуб.

Пасля заканчэння сезону 2012 вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком юрмальскага «Спартака»[2]. У ліпені 2013 года далучыўся да клуба «Тукумс 2000», у якім пачынаў кар’еру. З 2014 года выступаў за даўгаўпілскую «Даўгаву», якая ў наступным сезоне была адпраўлена ў трэці дывізіён. З 2016 года гуляў у ніжэйшых лігах Польшчы і Германіі.

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за нацыянальную зборную Латвіі.

Дасягненні правіць

Зноскі

  1. Jevgenijs Kosmacovs // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Евгений Космачев продолжит карьеру в юрмальском "Спартаке"