Яўген Сяргеевіч Касцюкевіч

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Яўген Касцюкевіч)

Яўген Касцюкевіч (нар. 19 снежня 1989, Жодзіна) — беларускі футбаліст, брамнік.

Футбол
Яўген Касцюкевіч
Поўнае імя Яўген Сяргеевіч Касцюкевіч
Нарадзіўся 19 снежня 1989(1989-12-19)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 92 кг
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2009 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 0 (0)
2015—2019 Беларусь НФК (Мінск) 47 (-52/1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец жодзінскага «Тарпеда», гуляў за дубль клуба, прыцягваўся таксама да асноўнага складу. У 2008 годзе ездзіў на прагляд у маскоўскі ЦСКА, аднак з-за выяўленых праблем са здароўем быў вымушаны вярнуцца ў Беларусь і неўзабаве завяршыў кар’еру[2]. Застаўся працаваць у Жодзіне[3], пазней стаў таксама гуляць у футбол на аматарскім узроўні.

У 2015 годзе стаў працаваць у клубе «Крумкачы» трэнерам брамнікаў і відэааператарам. Пазней з-за некамплекту брамнікаў быў заяўлены за клуб у Першую лігу[4] і неўзабаве стаў асноўным брамнікам клуба, якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2016 стаў другім брамнікам «Крумкачоў» пасля Андрэя Федарэнкі. 7 мая 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць «Гарадзеі» (0:1).

Сезон 2017 пачаў у якасці другога брамніка «Крумкачоў» пасля Антона Амельчанкі, але той пазней атрымаў траўму і пакінуў каманду, што дазволіла Касцюкевічу заняць месца ў аснове. 29 ліпеня 2017 года ў матчы з «Віцебскам» (выніковы лік 2:2) адзначыўся голам пасля ўдару ад сваёй штрафной пляцоўкі, пазней у гэтым жа матчы атрымаў чырвоную картку і быў выдалены з поля.

Застаўся ў камандзе ў сезоне 2018, калі «Крумкачы» не былі дапушчаныя да ўдзелу ў Вышэйшай лізе і заявіліся ў Другую лігу. У чэрвені 2018 года з’ехаў на жыхарства ў Кітай[5], у верасні вярнуўся ў Беларусь[6] і неўзабаве зноў стаў выступаць за «Крумкачы».

У студзені 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам, які змяніў афіцыйную назву на НФК[7]. У чэрвені 2019 года пакінуў каманду[8]. Пасля пераехаў у Варшаву[9].

Грамадская дзейнасць правіць

18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[10].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль Тарпеда   20 −13
2009 дубль Тарпеда   12 −7
2015 Д2 Крумкачы   18 −18
2016 Д1 Крумкачы   4 −4
2017 Д1 Крумкачы   15 −21/1
2018 Д3 Крумкачы   9 −6
2019 Д2 НФК   1 −3

Крыніцы правіць

  1. Evgeni Kostyukevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Вратарь жодинского «Торпедо» завершил карьеру из-за проблем с сердцем (руск.). sports.ru (5 верасня 2009). Праверана 24 красавіка 2024.
  3. Евгений Костюкевич — «Мистер Жодино-2010» . Его мечты — это цели. (руск.)(недаступная спасылка). zhodinonews.by (1 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2014.
  4. «Крумкачы» подписали контракт с вратарем Костюкевичем, который работает видеооператором в клубе (руск.). by.tribuna.com (27 чэрвеня 2015). Праверана 24 красавіка 2024.
  5. Костюкевич переезжает в Китай по семейным обстоятельствам (руск.). by.tribuna.com (10 чэрвеня 2018). Праверана 24 красавіка 2024.
  6. Евгений Костюкевич: «На следующей неделе приступаю к тренировкам» (руск.). by.tribuna.com (2 верасня 2018). Праверана 24 красавіка 2024.
  7. Трачинский и Русецкий стали игроками НФК. Костюкевич, Пархачев и еще два футболиста продлили контракты (руск.). football.by (28 студзеня 2019). Праверана 24 красавіка 2024.
  8. Костюкевич попрощался с НФК (руск.). football.by (18 чэрвеня 2019). Праверана 24 красавіка 2024.
  9. Гэтыя футбалісты з’ехалі з Беларусі: адзін змяніў піва на крыпту, іншы прарываецца з Мексікі ў ЗША . by.tribuna.com (29 лютага 2024). Праверана 24 красавіка 2024.
  10. «Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2020.